Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 9:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Бо голас галашэння чуецца з Сіёна: “Як жа знішчаны мы ды спаганены моцна, бо пакідаем зямлю ды пакінуты нашы паселішчы!”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Бо голас галашэньня чуваць з Сыёну: “Як мы зьнішчаны, мы вельмі асаромленыя, бо мусім пакінуць зямлю сваю, пакінуць паселішчы нашыя!”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Бо голас плачу чуцен зь Сіёна: «як мы абрабаваны! мы жорстка пасаромленыя, бо пакідаем зямлю, бо разбурылі жытлішчы нашы».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 9:19
20 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і, як бура, калясніцы яго, шпарчэй за арлоў коні яго. Гора нам, бо мы спустошаны!


У поўдзень будзеш хадзіць навобмацак, як сляпы звычайна навобмацак ходзіць у поцемках, і не выпрастаеш шляхоў сваіх. Увесь час будзеш прыгнечаны і рабаваны, і не будзеш мець таго, хто б вызваліў цябе.


Уставайце і ідзіце, бо не маеце тут супачынку! Дзеля нячыстасці сваёй будзеце вы знішчаны пакараннем самым страшэнным.


У той час будуць казаць прыпавесць аб вас і бедаваць, галосячы: “Спусташэннем мы абрабаваныя; доля народа майго мяняецца; няма нікога, хто б нам яе вярнуў; палі нашы падзелены між іншаверцамі”.


Спадчына наша прыпала чужынцам, чужаземцам — дамы нашы.


«Уцякайце! Ён нячысты! — крычалі перад імі, — Уцякайце прэч! Не дакранайцеся!» Калі ўцяклі яны ды бадзяліся, гаварылі між паганамі: «Не будзе іх больш, каб абжыліся яны».


Разбурэнне за разбурэннем прызываецца, бо спустошана ўся зямля, раптам спустошаны мае палаткі, у момант — мае шаты.


Ці ж Ізраэль ёсць паслугач, ці нявольнік? Чаму ж ён зрабіўся здабычай?


Захоўвайце ўсе пастановы ды ўсе законы Мае і выконвайце іх, каб вас не выкінула зямля, у якую вы збіраецеся ўвайсці і жыць там.


Дык сцеражыцеся, каб і вас яна не выкінула, калі будзеце яе паганіць, як выкінула з сябе народ, які быў перад вамі.


ды якімі была спракуджана зямля, злачынствы якой Я пакараў, і выкінула з сябе жыхароў сваіх.


і адкіну вас ад аблічча Свайго, падобна як былі адкінуты ўсе браты вашы, усе нашчадкі Эфраіма”.


“Ці Мяне правакуюць да гневу, — кажа Госпад, — ці сябе саміх, на ўласную ганьбу?”»


Абстрыжы валасы свае і адкінь іх, ды падымі лямант на ўзгорках, бо адкінуў Госпад і адпіхнуў пакаленне гневу Яго.


І сказаў Госпад мне: «Калі б нават Майсей і Самуэль сталі перада Мною, душа Мая не з гэтым народам! Выгані іх ад аблічча Майго, няхай ідуць прэч!


Жанчыны пустыя, устаньце, паслухайце голасу Майго. Даверлівыя дочкі, вазьміце ў вушы слова Маё!


«Такім чынам, ты, сын чалавечы, галасі дзеля Тыра


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы