то Я змяту Ізраэль з паверхні зямлі, якую Я даў ім, і святыню, якую Я асвяціў дзеля імя Майго, адкіну з вачэй Сваіх; і станецца Ізраэль у прыказку і ў казку ўсім народам,
ЕЗЭКІІЛЯ 24:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Скажы дому Ізраэля: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я апаганю маю святыню, гонар моцы вашай, і радасць вачэй вашых, і тугу душы вашай. Сыны вашы і дочкі вашы, якіх вы пакінулі, ад меча загінуць. Біблія (пераклад А.Бокуна) “Скажы дому Ізраіля: "Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я апаганю сьвятыню Маю, велічнасьць сілы вашай, радасьць вачэй вашых, прагненьне душаў вашых. А сыны вашыя і дочкі вашыя, якіх вы пакінулі, ад мяча загінуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) скажы дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я аддам на паглум сьвятыню Маю, апору сілы вашай, уцеху вачэй вашых і радасьць душы вашай, а сыны вашыя і дочкі вашыя, якіх вы пакінулі, загінуць ад меча. |
то Я змяту Ізраэль з паверхні зямлі, якую Я даў ім, і святыню, якую Я асвяціў дзеля імя Майго, адкіну з вачэй Сваіх; і станецца Ізраэль у прыказку і ў казку ўсім народам,
Аднаго толькі папрасіў я ў Госпада, да гэтага буду імкнуцца, каб пасяліцца ў доме Госпада на ўсе дні жыцця майго, каб бачыць асалоду Госпадаву, каб наведваць святыню Яго.
Псальм. Асафа. Божа, увайшлі паганы ў Тваю спадчыну, зганьбілі месца святое Тваё, Ерузалім пераўтварылі ў руіны.
Тужыць і рвецца душа мая ў палац Госпада, сэрца маё і цела маё ўзрадаваліся Богу жывому.
Велічнасць і прыгажосць перад абліччам Яго, магутнасць і аздоба — у свяцілішчы Яго.
А вам, якія пакінулі Госпада, якія забыліся пра святую Гару Маю, і накрываеце сталы ў гонар Гада, і амфару запаўняеце ў гонар Мэні,
Таму поўны я гневу Госпадава, цяжка мне ўстрымацца. «Вылі яго на дзяцей на вуліцы і на сход юнакоў! Будуць забраны нават муж з жонкаю, таксама стары разам з вельмі састарэлым.
Я зраблю гэтаму дому, над якім прызывалася імя Маё і на які вы спадзеяцеся, і месцу, якое Я даў вам і бацькам вашым, тое самае, што зрабіў з Сіло;
Бо смерць прабралася праз нашы вокны, увайшла ў дамы нашы, каб знішчыць дзяцей на вуліцах, і юнакоў — на плошчах.
Вораг працягнуў руку сваю на ўсе яго каштоўнасці, а ён глядзеў на паганаў, як уварваліся ў святыню яго, хоць забараніў Ты ім уваходзіць на сход Твой.
О, як зацямніў Госпад у гневе Сваім дачку Сіёна! Скінуў з неба на зямлю славу Ізраэля і не прыпомніў падножжа ног Сваіх у дзень гневу Свайго.
Ляжалі на зямлі звонку юнак і старац, мае дзяўчаты і мае юнакі палі ад меча; забіў Ты іх у дзень Свайго гневу, знішчыў іх і не пашкадаваў.
І звярну супраць цябе Маю лютасць, так што люта будуць з табою абыходзіцца: адрэжуць табе нос і вушы твае, а тое, што ад цябе застанецца, упадзе ад меча; яны забяруць у цябе сыноў тваіх і дачок тваіх, і рэшту цябе знішчыць агонь.
і сход гэты ўкамянуе іх, і пасячэ іх мечамі на кавалкі; заб’е іх сыноў і дачок і дамы іх спаліць агнём.
«Сын чалавечы, вось, забіраю ад цябе ў пакуце радасць вачэй тваіх, і не галасі, і не плач, і хай не цякуць твае слёзы.
І вы так зробіце, як я зрабіў: вусны не будзеце закрываць барадою і не будзеце есці хлеба жалобы,
І ты, сын чалавечы, вось, у дзень, у які Я вазьму ад іх сілу іх, і радасць велічы, і раскошу вачэй іх, і тугу душ іх, сыноў і дачок іх;
І зраблю Я зямлю пустыняй і пустэчаю, і яе пыха і вялікасць скончацца, і горы Ізраэля будуць бязлюдныя, так што ніхто там не будзе хадзіць;
І Я прывяду найгоршыя з плямёнаў, і зоймуць яны дамы іх; і спыню пыхлівасць магнатаў, і зоймуць яны святыні іх.
Потым сказаў Ён ім: «Апаганьце таксама дом, панадворкі яго закідайце трупамі! Выходзьце». І выйшлі яны ды забівалі тых, хто быў у горадзе.
І рукі яго паднімуцца, і апаганяць свяцілішча мужнасці, і спыняць пастаянную ахвяру, і дадуць агіднасць разбуральніка.
пацярпеў паразу Эфраім, высах яго корань, пладоў больш не будзе; а калі нават і народзіць, знішчу дарагі плод у яго ўлонні”.
ды сатру пыхлівасць сілы вашай. Я дам для вас неба зверху, як жалеза, а зямлю, як медзь.
Хай знішчыць Госпад з палатак Якуба кожнага чалавека, хто зробіць падобнае, сына і ўнука, а таксама тых, хто ўскладае ахвяру Госпаду Магуццяў.