Тады анёл Госпадаў сказаў Іллі: «Сыдзі разам з ім, не бойся яго». Дык Ілля ўстаў і пайшоў разам з ім да цара,
ЕЗЭКІІЛЯ 2:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, ты, сын чалавечы, не бойся іх, ані палохайся слоў іх, нават калі вакол цябе будуць чартапалох і церне, ды калі ты апынешся сярод скарпіёнаў. Не бойся іх слоў і не бойся іх твараў, бо гэта народ упорысты. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ты, сыне чалавечы, ня бойся іх і ня бойся словаў іхніх, хоць яны вакол цябе — асот і церні, і ты сядзіш сярод скарпіёнаў. Ня бойся словаў іхніх і ня бойся абліччаў іхніх, бо яны — дом бунтаўнікоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ты, сыне чалавечы, ня бойся іх і ня бойся словаў іхніх, калі яны ваўчкамі і цернямі будуць табе, і ты будзеш жыць у скарпіёнаў, - ня бойся словаў іхніх і не палохайся аблічча іхняга, бо яны мяцежны дом; |
Тады анёл Госпадаў сказаў Іллі: «Сыдзі разам з ім, не бойся яго». Дык Ілля ўстаў і пайшоў разам з ім да цара,
«Я, Я сам — Пацяшальнік ваш. Хто ты, што баішся чалавека смяротнага і сына чалавечага, які, як трава, высахне?
Слухайце Мяне тыя, якія знаеце справядлівасць, народзе, у сэрцы якога — Мой закон: не бойцеся знявагі ад людзей ды не палохайцеся блюзнення іх.
Разгарэлася бязбожнасць, быццам пажар, які з’ядае калючкі і церні; і ўспыхвае ў гушчары лесу, і круцяцца клубы дыму.
Ты, вось, перапаяшы сцёгны свае, устань і гавары ім усё, што Я табе загадваю. Не бойся іх, каб Я часам не напоўніў цябе страхам перад імі.
А яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, не прападзе ж бо закон без святара, ані рада без мудрага, ані слова без прарока. Хадземце, паб’ем яго языком і не звернем зусім увагі на яго словы».
І раскажы за прыказку гэтаму бунтаўнічаму народу прыпавесць, і скажы яму: гэта кажа Госпад Бог: “Прыстаў кацёл да агню; прыстаў і налі ў яго вады.
І больш не будзе для дому Ізраэля пакуты і церня, што нясе гора адусюль з боку тых, якія акружаюць яго, і будуць ведаць, што Я — Госпад Бог”.
А я — поўны моцы Духа Госпадавага, справядлівасці і мужнасці, каб выяўляць Якубу злачынства яго і Ізраэлю — грэх яго.
Найлепшы з іх — як цярніна, і праўдзівы — як шып з агароджы; дзень вартаўнікоў Тваіх, час наведвання Твайго прыйшоў: цяпер апануе сорам іх.
І не бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць не могуць. Але бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у пекле.
Вось жа, Я даў вам уладу таптаць змеяў і скарпіёнаў ды ўсю варожую сілу; і нішто вам не будзе шкодзіць.
Кажу ж вам, сябрам Маім: не бойцеся тых, што забіваюць цела і пасля гэтага нічога болей не могуць зрабіць.
Яны, бачачы адвагу Пётры і Яна і зразумеўшы, што яны людзі простыя і неадукаваныя, здзівіліся і пазналі іх, што яны былі з Ісусам.
Аднак Пётра і Ян, адказваючы, сказалі ім: «Мяркуйце самі, ці справядліва перад абліччам Бога вас больш слухаць, чым Бога?
І цяпер, Госпадзе, зірні на пагрозы ды дай паслугачам Тваім з усёю адвагай абвяшчаць слова Тваё,
і за мяне, каб дадзены быў мне дар слова на адкрыванне вуснаў маіх, каб пераканаўча выяўляў таямніцы Евангелля,
і ні ў чым не палохаецеся супраціўнікаў, што ім стане знакам загубы, вам жа – збаўлення, і гэта ад Бога.
Праз веру пакінуў ён Егіпет, не збаяўшыся злосці царскай; вытрываў, як быццам бачачы Нябачнага.
А калі б вы нават пацярпелі дзеля справядлівасці, вы шчасныя. Не палохайцеся іх пагроз ды не трывожцеся,
І мела хвасты, падобныя да скарпіёнавых, і джалы, і ў сваіх хвастах мела ўладу шкодзіць людзям на працягу пяці месяцаў.