Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 6:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Усе яны — першыя бунтаўнікі, жывуць крывадушна. Яны — медзь і жалеза, псуюць усё.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 Усе яны — адступнікі з адступнікаў, ходзяць нахабна, усе яны — медзь і жалеза, усе папсаваныя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Усе яны - упартыя адступнікі, жывуць паклёпам; гэта - медзь і жалеза, - усе яны разбэшчваюць.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 6:28
19 Крыжаваныя спасылкі  

Высцерагаюцца адзін аднаго, і брат да брата не мае даверу, бо кожны брат ашуквае, ды кожны прыяцель чыніць падступна,


Сэрца ў гэтага народа сталася ўпартым і бунтоўным; адступіліся яны і адышліся,


А яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, не прападзе ж бо закон без святара, ані рада без мудрага, ані слова без прарока. Хадземце, паб’ем яго языком і не звернем зусім увагі на яго словы».


бо праўдзівыя і справядлівыя суды Яго. Бо Ён асудзіў распусніцу вялікую, якая разбэшчвала зямлю сваёй распустаю, і адпомсціў за кроў паслугачоў Сваіх ад рук яе».


І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і гадзіна судзіць памерлых, і даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым, і тым, што баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і час загубы для тых, што губяць зямлю».


Я чуў паклёпы многіх і жах навокал: “Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе спагадныя да мяне чакалі падзення майго: “Можа, ён дасць падмануць сябе, дык мы адолеем яго і будзем спаганяць на ім помсту”.


Назавіце іх срэбрам асуджаным, бо адкінуў іх Госпад».


Дзеці Ізраэля, навярніцеся да Таго, ад Каго далёка адышліся!


Седзячы, гаварыў ты супраць брата твайго і зневажаў сына маці тваёй.


Не будзь паклёпнікам і плеткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў блізкага свайго. Я — Госпад!


Нячыстасць твая — жахлівая, бо Я захацеў ачысціць цябе, і ты не ачысціўся ад бруду твайго; але не будзеш ачышчаны, пакуль не супакою Я гнеў Мой супраць цябе.


Калі ж пляма зноў закрасавала ў доме, хоць вырвалі каменні, а дом абскрэблі і абтынкавалі іншай глінай,


Кіраўніку хору. Псальм Давідаў. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны аддаліся распусце і мярзотныя рэчы рабілі; няма нікога, хто робіць дабро.


Ілжывыя вусны хаваюць нянавісць, а хто зневажае — той неразумны.


І ты скажаш ім: «Гэта народ, які не паслухаў голасу Госпада, Бога свайго, ды не прыняў павучання. Знікла праўда, прапала з іх вуснаў!»


«І напружваюць, быццам лук, яны язык свой: хлусня і няпраўда пануе на зямлі, бо ад ліхоты ідуць да ліхоты, а Мяне не ведаюць, — кажа Госпад. —


Такім чынам, ты будзеш казаць ім словы Мае, — ці будуць яны слухаць, ці пагардзяць, бо яны ўпорыстыя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы