ВЫХАД 40:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паставіў ён і панадворак вакол скініі і ахвярніка, пры яго ўваходзе павесіўшы пакрывала. Такім чынам, Майсей закончыў работу. Біблія (пераклад А.Бокуна) I паставіў панадворак вакол Сялібы і ахвярніка, і завесіў заслону ў браме панадворку. I скончыў Майсей работу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставіў двор вакол скініі і ахвярніка і павесіў заслону ў браме двара. І так закончыў Майсей дзею. |
Так была скончана ўся работа да скініі і палаткі сустрэчы; і сыны Ізраэля выканалі ўсё, што загадаў Госпад Майсею: так і зрабілі.
калі ўваходзілі ў палатку сустрэчы і набліжаліся да ахвярніка, як загадаў Госпад Майсею.
«Рукі Зарабабэля заснавалі дом гэты, і рукі яго скончаць яго, ды ведайце, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да вас.
але даручы ім скінію сведчання, усе яе прылады і ўсё, што патрэбна для рытуалаў. Хай яны носяць скінію і ўсе яе прыналежнасці, і хай будуць пры ёй служыць, і навокал яе хай паставяць палаткі.
Ісус, ведаючы гэта, сказаў: «Што вы, малаверы, разважаеце між сабой, што хлябоў не маеце?
Я – дзверы: калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе збаўлены; і ўвойдзе, і выйдзе, ды знойдзе пашу.
Кажа яму Ісус: «Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.
Кажа ім Ісус: «Мая ежа – каб выконваць волю Таго, Хто паслаў Мяне, і каб скончыць справу Яго.
Як адно цела мае многа членаў, а ўсе члены аднаго цела, хоць іх многа, твораць адно цела, так і Хрыстос.
І адных Бог паставіў у Царкве па-першае – Апосталамі, па-другое – прарокамі, па-трэцяе – настаўнікамі, потым тых, што маюць моц чынення цудаў, потым дары аздараўлення, дар успамогі, дар гаспадаравання, дар усякіх моў.