ВЫСЛОЎІ 8:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыміце настаўленне маё, а не грошы, лепш навучанне, чым адборнае золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыйміце настаўленьне маё, а ня срэбра; лепш веды, чым чыстае золата, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прымеце навуку маю, а ня срэбра; лепей веды, чым чыстае золата; |
Валодаць мудрасцю — значна лепш, чым золатам; а набываць разважлівасць — больш каштоўна, чым срэбра.
Бо плод мой даражэйшы за золата і золата вышэйшага гатунку, а народжанае мною — за адборнае срэбра.
Тады Пётра сказаў: «Срэбра і золата няма ў мяне, але што маю, тое дам табе: у імя Ісуса Хрыста з Назарэта ўстань і хадзі!»
як бы сумныя, але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога не маюць, а ўсім валодаюць.