ВЫСЛОЎІ 7:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Спаўняй настаўленні мае, каб жыў; захоўвай закон мой, як зрэнку вока свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Захоўвай прыказаньні мае і жыві, і закон мой — як зрэнку вока твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Захоўвай запаведзі мае, і жыві, і навуку маю, як зрэнкі вачэй тваіх. |
вучыў ён мяне і казаў мне: «Хай прымае сэрца тваё словы мае, беражы настаўленні мае — і будзеш жыць.
Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».
Ярэмія адказаў: «Не выдадуць яны цябе. Паслухай, калі ласка, голасу Госпада ў справе, аб якой я табе кажу, і выйдзе табе гэта на добрае, і будзе жыць душа твая.
Беражыце пастановы Мае і закон Мой. Спаўняючы іх, чалавек будзе жыць дзякуючы ім. Я — Госпад!
Бо вось што кажа Госпад Магуццяў дзеля Яго славы паслаў Ён Мяне да народаў, якія абрабавалі вас: «“Хто кране вас, той кране зрэнку вока Майго.
Хто мае прыказанні Мае і беражэ іх, – гэта той, хто Мяне любіць; а хто Мяне любіць, таго любіць будзе Айцец Мой, і Я яго любіць буду, і аб’яўлю яму Сябе Самога».
Ён знайшоў яго на зямлі бязлюднай у месцы жаху і ляманту пустыннага, абходзіў яго кругом і пільнаваў, і сцярог, як зрэнку вока Свайго.
Шчасныя, што выконваюць прыказанні Яго, яны будуць мець уладу над дрэвам жыцця і ўвойдуць у горад праз брамы.