Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 38:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Ярэмія адказаў: «Не выдадуць яны цябе. Паслухай, калі ласка, голасу Госпада ў справе, аб якой я табе кажу, і выйдзе табе гэта на добрае, і будзе жыць душа твая.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 І сказаў Ярэмія: «Ня выдадуць. Паслухай, прашу, голаса ГОСПАДА [адносна таго], што я кажу табе, і будзе табе добра, і будзе жыць душа твая.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 І сказаў Ерамія: «ня выдадуць; паслухай голасу Госпада ў тым, што я кажу табе, і добра табе будзе, і жывая будзе душа твая.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 38:20
20 Крыжаваныя спасылкі  

Дык кажы, прашу цябе, што ты сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб душа мая жыла з ласкі тваёй».


Вось жа, горад гэты блізка, у які я магу ўцячы, — хіба ж ён не маленькі? — і будзе жыць душа мая».


І калі раніцай падняліся, пайшлі ў пустыню Тэкуа; і Язафат, стоячы пасярод іх, сказаў: «Слухайце мяне, жыхары Юдэі і Ерузаліма! Майце веру ў Госпада, Бога вашага, і застанецеся; верце прарокам Яго — і ўсё будзе добра ў вас».


вучыў ён мяне і казаў мне: «Хай прымае сэрца тваё словы мае, беражы настаўленні мае — і будзеш жыць.


Спаўняй настаўленні мае, каб жыў; захоўвай закон мой, як зрэнку вока свайго.


Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».


якой загады Я даў бацькам вашым у дзень, у які вывеў іх з зямлі Егіпецкай, ад печы жалезнай, кажучы: “Слухайце голасу Майго і рабіце ўсё так, як Я вам загадваю, і будзеце вы тады для Мяне народам, а Я для вас буду Богам,


А яны не слухалі і не нахінулі вуха сваё, але кожны з іх пайшоў паводле ўпартасці ліхога сэрца свайго, дык прывёў Я на іх усе словы гэтай дамовы, як загадаў, каб яны рабілі, а яны не рабілі”».


Цяпер, вось, зрабіце добрымі свае шляхі і свае ўчынкі і слухайце голас Госпада, Бога вашага, тады пашкадуе Госпад аб няшчасці, якое прызначыў Ён на вас.


Калі ж адмовішся выйсці, вось слова, якое паказаў мне Госпад:


але даў ім толькі такі загад: “Слухайце голас Мой, і Я буду вам Богам, а вы будзеце Мне народам. Хадзіце кожнаю дарогаю, якою вам загадаю, каб вам добра вялося”.


і, гаворачы, сказаў цар: «Ці ж не гэта вялікі Бабілон, які я пабудаваў, як палац царскі, сілай магутнасці сваёй ды на славу гонару свайго?»


Бо вось што кажа Госпад дому Ізраэля: “Шукайце Мяне, і будзеце жыць;


Шукайце Госпада і будзеце жыць; каб Ён часам не абрушыўся на дом Язэпа, як агонь, і не паглынуў яго, і не будзе каму яго загасіць у Бэтэлі.


А Паўла сказаў: «Я маліў бы Бога, каб хутка ці няскора не толькі ты, але таксама ўсе, што мяне сёння слухаюць, сталіся б такімі, як я, апрача гэтых путаў».


Дык, ведаючы страх Госпадаў, мы пераконваем людзей, а перад Богам мы адкрытыя. Спадзяюся, што і для сумленняў вашых мы адкрытыя.


Дык мы замест Хрыста пасланы, як бы Сам Бог просіць праз нас: за Хрыста просім, пагадзіцеся з Богам!


Мы, як супрацоўнікі, заклікаем вас, каб вы не надарма прынялі ласку Божую,


Будзьце выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі, якія саміх сябе ашукваюць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы