ВЫСЛОЎІ 4:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыне мой, слухай уважліва размовы мае і схіляй вуха сваё да размоў маіх; Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыне мой, зважай на словы мае, прыхілі вуха тваё да прамоваў маіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыне мой! слоў маіх слухайся, і да прамоваў маіх нахілі тваё вуха; |
Маскіль. Асафа. Звярні ўвагу, народзе мой, на навуку маю; схіліце вуха вашае на словы вуснаў маіх.
бо будуць яны вельмі прыгожыя, калі зберажэш іх у чэраве тваім, і разальюцца яны на вуснах тваіх.
Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».
Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось, светлае воблака закрыла іх. І вось, голас з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Я маю ўпадабанне; Яго слухайце».