ВЫСЛОЎІ 3:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і будзе жыццё для душы тваёй і ласка для шыі тваёй; Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і яны будуць жыцьцём душы тваёй і акрасаю шыі тваёй. |
Крыніца жыцця — вучонасць таго, хто валодае ёю; бязглуздасць — кара для бязглуздых.
А хто з’яўляецца валадаром разважлівасці — любіць душу сваю, і знойдзе дабро вартаўнік разважлівасці.
Хто ідзе ўслед за справядлівасцю і міласэрнасцю, той знойдзе жыццё, і справядлівасць, і славу.
Госпадзе, на Цябе спадзяецца сэрца маё, хай жыве дух мой, аздараві мяне і ажыві мяне!
Бо слова гэтае не ёсць для вас малаважнае, але гэта жыццё ваша; і ў слове гэтым доўга жыць будзеце на зямлі, у якую, перайшоўшы Ярдан, увойдзеце, каб завалодаць ёю».