Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 16:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Крыніца жыцця — вучонасць таго, хто валодае ёю; бязглуздасць — кара для бязглуздых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Розум — крыніца жыцьця для тых, хто мае яго, але настаўленьне неразумных — глупства.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Розум таму, хто мае яго, - крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных - дурнота.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 16:22
16 Крыжаваныя спасылкі  

Вусны справядлівага — крыніца жыцця, а вусны бязбожнікаў хаваюць лютасць.


Закон мудрага — крыніца жыцця, каб пазбегнуць путаў смерці.


Шанаванне Госпада — крыніца жыцця, што ўхіляецца ад путаў смерці.


Язык мудрых лье веды, вусны бязглуздых выкрыкваюць бязглуздасць.


Розум справядлівага абдумвае, што адказаць; вусны бязбожнікаў зласловяць.


Хто сэрцам мудры — будзе звацца разважлівым; а слодыч вуснаў памножыць веды.


Сэрца мудрага навучыць вусны яго і памножыць веды ў вуснах яго.


Словы з вуснаў чалавека — глыбокая вада, а крыніца мудрасці — багатая плынь.


Рот бязглуздага — яго пагібель, а вусны яго — пастка для душы яго.


і будзе жыццё для душы тваёй і ласка для шыі тваёй;


Пакіньце іх: яны сляпыя правадыры сляпых; а калі сляпы сляпога наперадзе вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму».


Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто слухае Маё слова ды верыць Таму, Хто Мяне паслаў, мае жыццё вечнае, ды не ідзе на суд, але ад смерці перайшоў да жыцця.


Дух ёсць Той, Хто ажыўляе, цела ж нічым не дапаможа. Словы, якія Я вам сказаў, ёсць Дух і жыццё.


Адказаў Яму Сімон Пётра: «Госпадзе, да каго ж мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы