Упакорыў бо Госпад Юдэю дзеля Ахаза, цара Юдэі, таму што ён разбэсціў народ і зняважыў Госпада.
ВЫСЛОЎІ 29:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі не хапае зроку, народ будзе раз’яднаны; шчасны, хто беражэ законнасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Без [прароцкага] відзежу народ неакелзаны, а хто захоўвае закон, той шчасьлівы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няма адкрыцьця згары чалавеку разбэшчанаму, а хто жыве паводле закону - той шчасны. |
Упакорыў бо Госпад Юдэю дзеля Ахаза, цара Юдэі, таму што ён разбэсціў народ і зняважыў Госпада.
Яны больш жаданыя за золата і мноства каштоўных камянёў і саладзейшыя за мёд і струмяністыя соты.
Знакаў нашых мы не бачым, ужо няма прарока, і няма ў нас таго, які б ведаў, як доўга гэта будзе.
Такім чынам, убачыў Майсей народ, што быў неакілзаны; бо Аарон адпусціў яму кілзы на смех ворагам яго.
Хто беражэ настаўленне — беражэ душу сваю, а хто не клапоціцца аб дарозе сваёй — памрэ.
Прападае народ Мой, таму што не мае навучання, бо ты адкінуў навучанне, і Я цябе адкіну ад Майго святарства, бо забыўся ты пра закон Бога твайго, дык і Я забудуся пра дзяцей тваіх.
І, бачачы мноства людзей, Ісус пашкадаваў іх, бо былі зняможаны і кінуты, быццам авечкі, якія не маюць пастыра.
Хто ж пранікне ў дасканалы закон свабоды і вытрывае ў ім, той станецца не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, і шчасны будзе ў сваёй дзейнасці.
Шчасныя, што выконваюць прыказанні Яго, яны будуць мець уладу над дрэвам жыцця і ўвойдуць у горад праз брамы.
А юнак Самуэль служыў Госпаду пад наглядамі Гэлі. І слова Госпада было рэдкім у тыя дні; з’яўленне Бога не было частым.