ВЫСЛОЎІ 2:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) захоўваючы сцежкі справядлівасці і пільнуючы дарогі святых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён пільнуе сьцежкі правасудзьдзя, захоўвае шляхі багабойных Сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён ахоўвае дарогу праўды і асланяе сьцежку сьвятых Сваіх. |
Бо Госпад любіць справядлівасць і не пакіне сваіх святых. АЙН. А несправядлівыя загінуць навечна, і нашчадкі бязбожнікаў будуць знішчаны.
Любіць Госпад тых, што ненавідзяць ліха; сцеражэ Ён душы святых, — з рукі грэшніка вызваліць іх.
Не будзе там ільва, ды драпежны звер не ўзыдзе на яе, і не будзе знаходзіцца там, а будуць ісці ёю тыя, хто будуць вызвалены,
Сапраўды, Ён любіць народы, усе святыя Яго ў руцэ Яго, і тыя, якія туляцца да ног Тваіх, слухаюцца навукі Тваёй».
якія магутнасцю Божай праз веру захоўваецеся дзеля збаўлення, прыгатаванага аб’явіцца ў апошні час.
А Таму, Хто можа ўсцерагчы вас ад падзення і паставіць беззаганнымі і ў радасці на віду Сваёй славы,
Зберажэ Ён ногі святых Сваіх, бязбожнікі ж у цемры сціхаюць, бо не сваёю сілаю чалавек дужы.