Хай мяне ўдарыць Справядлівы ў міласэрнасці і паўшчувае мяне; алей жа грэшніка хай не намасціць галавы маёй, бо нават малітва мая супраць ліхадзействаў іх.
ВЫСЛОЎІ 19:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі насмешнік збіты, то і просты чалавек паразумнее; а калі ўпікнеш мудраму, ён зразумее настаўленне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бі насьмешніка, і неразумны паразумнее, дакарай разумнага, і ён здабудзе веданьне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ты пакараеш блюзьнера, дык і просты зробіцца разумным; і калі засьцеражэш разумнага, дык ён зразумее настаўленьне. |
Хай мяне ўдарыць Справядлівы ў міласэрнасці і паўшчувае мяне; алей жа грэшніка хай не намасціць галавы маёй, бо нават малітва мая супраць ліхадзействаў іх.
Бязглузды кпіць з настаўлення бацькі свайго, а хто беражэ папрокі — будзе разумнейшы.
Калі пакараюць насмешніка, просты чалавек паразумнее; а калі вучаць мудрага — ён набудзе веды.
Хто вучыць кпліўца, сам сабе робіць несправядлівасць; а хто ганьбіць бязбожніка, сябе заплямлівае.
каб увесь Ізраэль спалохаўся, чуючы гэта, і больш ніколі не чыніў падобную ліхоту ў асяроддзі сваім.
Тады мужчыны горада няхай укамянуюць яго да смерці, каб вынішчыць зло з асяроддзя вашага. І ўвесь Ізраэль, чуючы гэта, будзе баяцца.