Калі Эзаў меў сорак гадоў, узяў за жонку Юдыт, дачку Бээры Хетыта, і Басэмат, дачку Элона Хетыта.
ВЫСЛОЎІ 17:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто родзіць бязглуздага — смутак сабе родзіць, і бацька не пацешыцца з бязглуздага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто нараджае неразумнага, [нараджае] на смутак сабе, і бацька бязглуздага ня будзе цешыцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі нарадзіў хто немысьля - сабе на гора, і бацька немысьля не парадуецца. |
Калі Эзаў меў сорак гадоў, узяў за жонку Юдыт, дачку Бээры Хетыта, і Басэмат, дачку Элона Хетыта.
І задрыжэў цар, і пайшоў у верхняе памяшканне брамы, і плакаў. І, калі ішоў, так гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»
Прыпавесці Саламонавы. Мудры сын — радасць бацьку, а бязглузды сын — гора для маці сваёй.
І пісаў я вам пра гэта, каб, прыбыўшы, не мець смутку ад тых, ад якіх належала радавацца, бо я перакананы адносна ўсіх вас, што мая радасць для ўсіх вас.
І сыны яго не ішлі яго дарогамі, але збочылі з іх з-за хцівасці, і бралі хабары, і псавалі суд.