ВЫСЛОЎІ 15:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дарога гультаёў быццам агароджа цярновая, дарога разважлівых — гладкая. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шлях гультая як жываплот з церня, а сьцежка правых — гладкая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дарога ў гультая - як цярновы пляцень, а дарога ў праведных гладкая. |
Пакажы мне, Госпадзе, дарогу Тваю і скіроўвай мяне на простую сцяжыну адносна праціўнікаў маіх.
А я вось у мностве міласэрнасці Тваёй увайду ў дом Твой; пакланюся святому храму Твайму ў страху Тваім.
Справядлівасць чыстасардэчнага будзе кіраваць яго дарогай, а бязбожнік загіне ў сваёй бязбожнасці.
Чалавек запальчывы выклікае сваркі; а той, хто з’яўляецца цярплівым, уціхамірвае спрэчкі.
Калючкі і пасткі на дарозе нясталага; а хто вартаўнік душы сваёй — далёка адыходзіць ад іх.
А вушы твае будуць чуць за сабой слова Таго, Хто нагадвае: «Вось, гэта дарога, ідзіце па ёй», калі б часам збочылі ўправа ці ўлева.
І будзе там сцежка і дарога; і назавуць яе святой дарогай: не будзе ісці ёю нячысты; будзе ім дарога роўная, так што па ёй не будуць хадзіць неразумныя.
І скажуць: «Прастуйце, прастуйце, рыхтуйце дарогу, прыміце перашкоды з дарогі “народа Майго”».