ВЫСЛОЎІ 14:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шанаванне Госпада — крыніца жыцця, што ўхіляецца ад путаў смерці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Страх перад ГОСПАДАМ — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Страх Гасподні - крыніца жыцьця, што аддаляе ад сетак сьмерці. |
У мностве народа — годнасць цара, у невялікай колькасці народа — пагібель валадара.
Страх Госпадаў вядзе да жыцця, і застанецца чалавек з дастаткам і без з’яўлення ліха.
Калючкі і пасткі на дарозе нясталага; а хто вартаўнік душы сваёй — далёка адыходзіць ад іх.
І выявіў я, што гарчэйшая за смерць жанчына, яна — пастка паляўнічых, і сіло — сэрца яе, путы — рукі яе. Той, хто падабаецца Богу, пазбегне яе; той жа, хто грэшнік, будзе зняволены ёю.
І будзе трываласць у тваіх часах; багацце збаўлення — мудрасць і веды. Страх Божы ёсць найбольшы скарб Яго.
І сказаў мне: «Сталася! Я – Альфа і Амега, Пачатак і Канец. Прагнучаму дам Я піць дарма з крыніцы жыцця.