і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што ты паслаў пасланцоў раіцца да Бэльзэбула, бога Акарона, як быццам не было Бога ў Ізраэлі, ад Якога ты мог бы даведацца слова Яго, з ложка, на якім ляжыш, не падымешся, але напэўна памрэш”».
ВЫСЛОЎІ 11:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Надзейны чалавек рыхтуецца да справядлівасці, а прыхільнік ліха — да смерці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Праведнасьць [вядзе] да жыцьця, а хто імкнецца да зла, [імкнецца] да сьмерці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праведнасьць вядзе да жыцьця, а хто імкнецца да ліхога, імкнецца да сьмерці сваёй. |
і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што ты паслаў пасланцоў раіцца да Бэльзэбула, бога Акарона, як быццам не было Бога ў Ізраэлі, ад Якога ты мог бы даведацца слова Яго, з ложка, на якім ляжыш, не падымешся, але напэўна памрэш”».
Таму вось што кажа Госпад: “З ложка, на які ты лёг, не падымешся, але напэўна памрэш”». І Ілля пайшоў.
Страх Госпадаў вядзе да жыцця, і застанецца чалавек з дастаткам і без з’яўлення ліха.
Хто ідзе ўслед за справядлівасцю і міласэрнасцю, той знойдзе жыццё, і справядлівасць, і славу.
А хто адносна мяне зграшыць, той пакалечыць душу сваю: усе, хто ненавідзіць мяне, — смерць любяць».
Бо плата за грэх – смерць, а дар Божы – жыццё вечнае ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым.
За справядлівасцю, за справядлівасцю ідзі следам, каб жыў ты і валодаў зямлёю, якую Госпад, Бог твой, дасць табе.
А пажадлівасць, пачаўшы, спараджае грэх, а грэх, калі бывае ўчынены, спараджае смерць.
Гэтым выяўляюцца дзеці Божыя і дзеці д’ябла: кожны, хто не робіць справядлівасці, не ёсць ад Бога, таксама як і той, хто не любіць брата свайго.
Дзеткі! Хай ніхто вас не зводзіць. Хто робіць справядлівасць, той справядлівы, як і Ён справядлівы.