«Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць? Або ці чалавек гаваркі апраўдаецца?
ВЫСЛОЎІ 10:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У шматслоўнасці не будзе недахопу ў грахах, а той, хто ўтрымлівае вусны свае, — самы разважлівы. Біблія (пераклад А.Бокуна) У мностве словаў не пазьбегнеш грэху, а хто стрымлівае вусны свае, той разважлівы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пры шматслоўі ня ўнікнуць грэху, а хто стрымлівае вусны свае - разумны. |
«Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць? Або ці чалавек гаваркі апраўдаецца?
Хто пагарджае сябрам сваім, той бедны на разважлівасць, а разважлівы чалавек будзе маўчаць.
Не гавары спехам, і сэрца тваё хай не будзе паспешным у прамаўленні слова перад Богам; бо Бог у небе, а ты на зямлі: таму хай слоў тваіх будзе нямнога.
Калі ў чым прысягнуў Богу, не марудзь споўніць: не падабаецца Яму неразумнае абяцанне; дык, калі ў чым прысягнуў — выканай.
Ведайце, браты мае дарагія: хай кожны чалавек будзе хуткі да слухання, павольны да гутаркі ды няскоры да злосці.
Бо ўсе мы шмат у чым грашым. Калі хто словам не грашыць, той дасканалы чалавек, які можа таксама ўтаймаваць усё цела сваё.