БЫЦЦЁ 47:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён адказаў: «Дзён пілігрымавання майго — сто трыццаць гадоў, кароткіх і ліхіх; не дасягнулі яны нават дзён бацькоў маіх, на працягу якіх яны пілігрымавалі». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Якуб фараону: «Дзён гадоў вандраваньня майго — сто трыццаць гадоў. Кароткія і ліхія былі дні гадоў жыцьця майго, і не дасягнулі яны да дзён гадоў жыцьця бацькоў маіх у днях вандраваньня іхняга». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якаў сказаў фараону: дзён вандраваньня майго сто трыццаць гадоў; малыя і няшчасныя дні жыцьця майго і не дасягнулі гадоў жыцьця бацькоў маіх, у днях вандраваньня іхняга. |
І пражыў Якуб у зямлі Егіпецкай семнаццаць гадоў, і споўнілася ўсіх дзён жыцця яго сто сорак сем гадоў.
то памёр Язэп, маючы сто дзесяць гадоў. І забальзамавалі цела яго, і паклалі ў скрыню ў Егіпце.
Пілігрымы мы перад Табою і чужынцы, як былі ўсе бацькі нашыя; дні нашыя, як цень над зямлёю, і няма надзеі.
Ушчуваннем за правіннасць пакараў Ты чалавека і ўчыніў так, што змарнелі, быццам ад молі, усе памкненні яго. Бо марнасць — кожны чалавек.
Выслухай маленне маё, Госпадзе, лямантаванне маё ўспрымі вушамі. Не будзь глухім да слёз маіх, бо я — прыхадзень у Цябе, вандроўнік, як усе продкі мае.
Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».
І заключыў Я з імі запавет, што дам ім зямлю Ханаан, зямлю вандравання іх, у якой былі яны чужынцамі.
Майсей жа меў восемдзесят гадоў, а Аарон восемдзесят тры, калі яны выказаліся перад фараонам.
Дзеля таго мы заўсёды адважныя, хоць ведаем, што, пакуль жывем у целе, мы далёкія ад Госпада,
Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы яго не прыцміліся і не змарнела сіла яго.
вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё ваша. Бо яно – пара, што на хвіліну з’яўляецца, а потым прападае.
Умілаваныя, прашу вас, як прыхадняў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданняў, якія ваююць супраць душы.