І дабраславіў іх Бог, кажучы: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце воды мора, а птушкі хай размнажаюцца над зямлёю».
БЫЦЦЁ 1:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і валадарце над рыбамі марскімі і птушкамі паднебнымі, ды ўсім жывым, што рухаецца па зямлі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі. |
І дабраславіў іх Бог, кажучы: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце воды мора, а птушкі хай размнажаюцца над зямлёю».
І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. Я буду дабраслаўляць яе, і пойдуць з яе народы; і з яе паўстануць цары народаў».
Таксама адносна Ізмаэля Я выслухаў цябе: вось жа, Я буду дабраслаўляць яго, і дам расці, і размножу яго вельмі; ад яго народзяцца дваццаць князёў, і Я зраблю з яго вялікі народ.
жадаючы ўсяго найлепшага сястры сваёй і кажучы: «Ты — сястра наша, расці ў тысячы тысяч, і хай патомства тваё здабудзе брамы сваіх ворагаў!»
дзе аб’явіўся яму Госпад у тую самую ноч і сказаў: «Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Не бойся, бо Я з табой, Я буду дабраслаўляць цябе і размножу нашчадкаў тваіх дзеля паслугача Майго, Абрагама».
І, падняўшы вочы, убачыў жанчын і дзяцей іх, і спытаўся: «Хто яны табе?» Ён адказаў: «Гэта дзеці, якіх падараваў Бог мне, слузе твайму».
Бог бацькі твайго будзе Успаможцам тваім, і Усемагутны будзе дабраслаўляць цябе дабраславеннямі нябеснымі з гары, дабраславеннем бездані, што ляжыць унізе, дабраславеннем грудзей і ўлоння.
Мужчынам і жанчынай стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя «чалавек» тады, калі былі створаны.
Усіх жывуноў, якія ёсць у цябе ад кожнага цела, як з птушак, так і з жывёл, і з усіх паўзуноў, якія поўзаюць па зямлі, выводзь разам з сабою, каб пладзіліся на зямлі ды каб раслі і размнажаліся на ёй».
І дабраславіў Бог Ноя і сыноў яго, і сказаў ім: «Расціце, і размнажайцеся, і залюдняйце зямлю.
А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.
І дабраславіў Госпад апошнія дні Ёва больш, чым папярэднія. І было ў яго чатырнаццаць тысяч авечак і шэсць тысяч вярблюдаў, тысяча пар валоў і тысяча асліц.
Бо гэта кажа Госпад, Які стварыў нябёсы, Сам Бог, Які ўфармаваў зямлю і стварыў яе, і ўгрунтаваў яе. Стварыў яе, каб не была пустой, але ўфармаваў яе для пражывання: «Я — Госпад, і няма іншага.
Я прыхілюся да вас і зраблю, каб вы пладзіліся, і вы размножыцеся; і заключу Я запавет Мой з вамі.
забараняючых жаніцца, ужываць у ежу стравы, якія стварыў Бог і даў тым, што пазналі праўду, каб дзякавалі Богу.