Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 9:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І дабраславіў Бог Ноя і сыноў яго, і сказаў ім: «Расціце, і размнажайцеся, і залюдняйце зямлю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І дабраславіў Бог Ноя і сыноў ягоных, і сказаў ім: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І дабраславіў Гасподзь Ноя і сыноў ягоных і сказаў ім: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю;

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 9:1
13 Крыжаваныя спасылкі  

І дабраславіў іх Бог, кажучы: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце воды мора, а птушкі хай размнажаюцца над зямлёю».


І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і валадарце над рыбамі марскімі і птушкамі паднебнымі, ды ўсім жывым, што рухаецца па зямлі».


Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і народаў сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.


І дабраславіў Бог дзень сёмы і ўсвяціў яго, бо ў ім супачыў ад усякай працы Сваёй, якую зрабіў Бог, творачы.


жадаючы ўсяго найлепшага сястры сваёй і кажучы: «Ты — сястра наша, расці ў тысячы тысяч, і хай патомства тваё здабудзе брамы сваіх ворагаў!»


І сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Расці і размнажайся. Народ і мноства народаў з цябе будзе, валадары са сцёгнаў тваіх выйдуць.


Усіх жывуноў, якія ёсць у цябе ад кожнага цела, як з птушак, так і з жывёл, і з усіх паўзуноў, якія поўзаюць па зямлі, выводзь разам з сабою, каб пладзіліся на зямлі ды каб раслі і размнажаліся на ёй».


Гэтыя тры былі сынамі Ноя, і ад іх залюднілася ўся зямля.


Хай усе жывёлы, звяры зямныя і ўсе птушкі паднебныя з усімі тымі, што рухаюцца па зямлі, баяцца вас і дрыжаць перад вамі; усе рыбы марскія аддадзены ў рукі вашы.


А вы расціце і размнажайцеся, залюдняйце зямлю і валодайце ёю».


Алілуя. АЛЕФ. Шчасны чалавек, які шануе Госпада, БЭТ. які вельмі любіць прыказанні Яго.


Зважце на Абрагама, бацьку вашага, ды на Сару, якая нарадзіла вас, бо паклікаў Я яго аднаго, і дабраславіў яго, і павялічыў яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы