Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 45:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Бо гэта кажа Госпад, Які стварыў нябёсы, Сам Бог, Які ўфармаваў зямлю і стварыў яе, і ўгрунтаваў яе. Стварыў яе, каб не была пустой, але ўфармаваў яе для пражывання: «Я — Госпад, і няма іншага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Бо гэта кажа ГОСПАД, Творца неба, Ён — Бог, Які ўкшталтаваў зямлю і зрабіў яе, Ён умацаваў яе, Ён стварыў яе, каб не была пустэчай, але ўкшталтаваў яе для пражываньня: «Я — ГОСПАД, і няма іншага».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Бо так кажа Гасподзь, Які стварыў нябёсы, Ён - Бог, даў вобраз зямлі і зрабіў яе; Ён уцьвердзіў; не дарма стварыў яе, Ён зладзіў яе на жыхарства; Я - Гасподзь, і няма іншага.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 45:18
16 Крыжаваныя спасылкі  

Спачатку стварыў Бог неба і зямлю.


Зямля была пустая і неабжытая; і цемра над абліччам бяздоння, і Дух Божы ўзносіўся над водамі.


Дык сказаў Бог: «Учыньма чалавека на вобраз і падобнасць Нашу; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі і птушкамі паднебнымі, і звярамі, і над усёй зямлёй і над усякім паўзуном, які рухаецца па зямлі».


І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і валадарце над рыбамі марскімі і птушкамі паднебнымі, ды ўсім жывым, што рухаецца па зямлі».


І дабраславіў Бог Ноя і сыноў яго, і сказаў ім: «Расціце, і размнажайцеся, і залюдняйце зямлю.


Нябёсы, нябёсы — у Бога, зямлю ж даў для сыноў чалавечых.


Хто ўзыходзіць на неба і сыходзіць? Хто збірае вецер у руках сваіх? Хто сабраў воды, быццам у вопратку? Хто паставіў усе межы зямлі? Якое імя Яго і якое імя Яго сына, ці ведаеш ты?


Вось што кажа Госпад Бог, Які стварыў нябёсы і распасцёр іх, умацаваў зямлю і тое, што вырастае з яе, даў подых [жыцця] людзям, якія жывуць на ёй, і дух тым, якія ходзяць па ёй:


Гэта кажа Госпад, Адкупіцель твой і Творца твой ад улоння: «Я — Госпад, Які стварыў усё, распасцёр нябёсы адзін, расцягнуў зямлю; а хто са Мною?


Я стварыў зямлю, і чалавека на ёй стварыў Я; рукі Мае дакрануліся да нябёсаў, і даю загады ўсяму іх войску.


Рука Мая заснавала зямлю, і Мая правіца распасцёрла неба. Я клічу іх, і яны становяцца разам.


А забыўся ты на Госпада, Творцу свайго, Які распасцёр нябёсы і аснаваў зямлю; а ты ўсцяж баішся ўвесь дзень запальчывасці таго, хто цябе крыўдзіць, калі рыхтаваўся на загубу. Дзе ж тая цяпер запальчывасць крыўдзіцеля?


Ён стварыў зямлю сілай моцы Сваёй, умацаваў сусвет мудрасцю Сваёй і розумам Сваім раскінуў нябёсы.


Ён стварыў зямлю сілаю Сваёю, упарадкаваў свет мудрасцю Сваёй і розумам Сваім расцягнуў неба.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы