А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў усе навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.
ІСУСА 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Я ведаю, што Госпад аддаў вам гэтую зямлю, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі самлелі перад вамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Я ведаю, што ГОСПАД аддаў вам зямлю гэтую, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі памлелі перад вамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказала ім: я ведаю, што Гасподзь аддаў зямлю гэтую вам, бо вы нагналі на нас жаху, і ўсе жыхары зямлі гэтай спалохаліся вас; |
А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў усе навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.
І спалохаецца таксама наймужнейшы, які мае сэрца льва: бо ўвесь Ізраэль ведае, які мужны бацька твой і якія мужныя ўсе, хто з ім.
І вярнуўся ён да чалавека Божага, прыйшоў з усёй сваёй дружынай, і стаў перад ім і сказаў: «Пераканаўся я, што на ўсёй зямлі няма Бога, толькі ў Ізраэля! Дык цяпер, прашу, прымі дар удзячнасці ад паслугача свайго».
Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».
Такім чынам, сталася: калі пра гэта пачулі ўсе ворагі нашы і калі ўсе пагане, што былі вакол нас, убачылі, тады ўпалі яны ў вачах сваіх і пазналі, што гэта праца выканана Богам.
Ва ўсіх народах, гарадах і правінцыях, куды загады цара даходзілі, у юдэяў была радасць, застоллі і частаванні, і дзень святочны да таго, што вельмі многія іншага роду і веравання пераходзілі да іх рэлігіі і рытуалаў; бо напаў на ўсіх страх вялікі перад юдэямі.
Ведаю вось я, што Адкупіцель мой жыве і што ў апошні дзень падымецца Ён над парахном;
РЭС. Убачыць грэшнік і разгневаецца, СІН. будзе скрыгатаць зубамі сваімі і марнець. ТАУ. Жаданне грэшнікаў не здзейсніцца.
Цяпер я переканаўся, што Госпад магутнейшы за ўсіх багоў, таму што вырваў народ з рук егіпцян, якія пагарджалі ім».
Трывогу ад Мяне Я пашлю наперадзе цябе і патрывожу кожны народ, да якога прыйдзеш; і прымушу ўцякаць ад цябе ўсіх ворагаў тваіх, пасылаючы
Бо грэшнік вось сторазова робіць ліха, а доўжыць дні свае. Але я пазнаў, што добра будзе тым, якія шануюць Бога, якія саромеюцца аблічча Яго.
Прадказанне Егіпту. Вось, Госпад едзе на лёгкім воблаку і ўваходзіць у Егіпет; і задрыжаць ідалы егіпецкія перад абліччам Яго, і сэрца Егіпта самлее пасярод яго.
“Гэта Я стварыў зямлю, чалавека і жывёлу, якія ёсць на паверхні зямлі, Сваёй вялікай сілай і Сваёй узнятай рукой; і Я даю яе таму, каму Мне спадабаецца.
Абрабавана, і спустошана, і разбурана яна, і млее сэрца, і дрыжаць калені; і боль ва ўсёй паясніцы, і збялелыя твары ва ўсіх іх.
З Кадэса паслаў Майсей паслоў да цара Эдома, каб яны сказалі: «Так кажа брат твой, Ізраэль: “Ты ведаеш усе беды, якія ахапілі нас,
«Хай Аарон, — сказаў Ён, — будзе далучаны да народа свайго, бо ён не ўвойдзе ў зямлю, якую Я даў сынам Ізраэля, таму што вы бунтавалі супраць волі Маёй ля водаў Мэрыбы.
Ці ж не можна мне рабіць з маім, што хачу? І ці ж вока тваё зайздроснае ад таго, што я добры?”
Ніхто не ўстаіць супраць вас. Госпад, Бог ваш, навядзе страх і жах перад вамі на ўсякую зямлю, на якую вы ступіце, як Ён вам казаў.
Сёння ж Я пачну распаўсюджваць страх і жах перад табою на народы, што жывуць пад усім небам, каб, пачуўшы імя тваё, яны баяліся і дрыжалі перад табою».
І ўбачаць усе народы земляў, што імя Госпада прызывана на табе, і будуць баяцца цябе.
Калі падзяляў Найвышэйшы народы, калі раздзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраэля.
Праз веру блудніца Рахаб не загінула разам з няверуючымі, бо ў супакоі прыняла выведчыкаў.
І, гэта чуючы, мы баімся, і млее сэрца наша, і займае дух нам дзеля вашага надыходу; бо Госпад, Бог ваш, Ён — Бог у небе высока і на зямлі нізка.
і дадалі: «Аддаў Госпад у рукі нашы ўсю гэтую зямлю, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі».
Такім чынам, усе цары амарэяў, якія пражывалі за Ярданам на заходнім баку, і ўсе цары Ханаана, якія валодалі землямі, блізкімі да Вялікага мора, пачулі, што Госпад высушыў воды Ярдана перад сынамі Ізраэля, аж пакуль яны не пераправіліся; аслабела ў іх сэрца, і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраэля.
Усе вы, узброеныя ваяры, абыходзьце вакол горада раз у дзень: так рабіце шэсць дзён.
і што зрабіў двум царам амарэйскім за Ярданам, Сэгону, цару Хесебона, і Огу, цару Басана, які быў у Астароце.
Яны адказалі: «Мы, паслугачы твае, даведаліся, што Госпад, Бог твой, загадаў слузе Свайму, Майсею, што аддасць вам усю зямлю і знішчыць усіх яе жыхароў; таму мы дужа баяліся дзеля жыцця нашага, напалоханыя страхам перад вамі, і таму так вырашылі зрабіць.
Яны адказалі: «З вельмі далёкай зямлі прыбылі паслугачы твае ў імя Госпада, Бога твайго; бо чулі мы пра славу магутнасці Яго, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Егіпце
І адказаў той, каму расказваў: «Гэта не што іншае, як меч Гедэона, сына Ёаса, ізраэльца; аддаў Бог у рукі яго мадыянцаў і ўвесь лагер іх».