Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 18:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Цяпер я переканаўся, што Госпад магутнейшы за ўсіх багоў, таму што вырваў народ з рук егіпцян, якія пагарджалі ім».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Цяпер я ведаю, што большы ГОСПАД за ўсіх багоў, бо ў той справе, у якой яны выхваляліся, Ён быў па-над імі».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 сёньня даведаўся я, што Гасподзь вялікі большы за ўсіх багоў, у тым самым, чым яны ўзносіліся над Егіпцянамі.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 18:11
30 Крыжаваныя спасылкі  

І жанчына сказала Іллі: «Цяпер дзякуючы гэтаму ведаю я, што ты — чалавек Божы, і слова Госпада ў вуснах тваіх — праўда».


І вярнуўся ён да чалавека Божага, прыйшоў з усёй сваёй дружынай, і стаў перад ім і сказаў: «Пераканаўся я, што на ўсёй зямлі няма Бога, толькі ў Ізраэля! Дык цяпер, прашу, прымі дар удзячнасці ад паслугача свайго».


Бо Госпад Магутны і вельмі слаўны і страшны для ўсіх багоў;


Дом бо, які я прагну пабудаваць, вялікі; бо вялікі ёсць Бог наш над усімі багамі.


І Ты паказаў знакі і цуды на фараоне, і на ўсіх паслугачах яго, і на ўсім народзе яго зямлі; бо ведаў Ты, што яны пагардліва ставіліся да іх, і ўславіў Ты імя Сваё па сённяшні дзень.


Але яны, бацькі нашыя, трымалі сябе пагардліва, і зацвярдзелі каркі іх, і не слухалі прыказанняў Тваіх.


І заклінаў Ты іх, каб навярнуць да закону Твайго; але яны трымаліся пагардліва, і не паслухалі прыказанняў Тваіх, і грашылі адносна законаў Тваіх, якія, калі споўніць чалавек, то будзе жыць у іх, і зрабілі яны бунтарскім плячо сваё, і зацвярдзеў іх карак, і не выслухалі яны.


Паўшчуваў я пыхлівых, праклятыя, што адступаюцца ад загадаў Тваіх.


Бо я спазнаў, што вялікі Госпад, і Бог наш [вышэйшы] за ўсіх багоў.


А я казаў у збянтэжанні маім: «Адрынуты я ад вачэй Тваіх». Але Ты выслухаў голас малення майго, калі я ўсклікаў да Цябе.


Бо вялікі Госпад і вялікі валадар над усімі багамі.


Бо ты, Госпадзе, праслаўлены на ўвесь свет, надзвычайна ўзвышаешся Ты над усімі багамі.


прыходзьце, давайце разумна абыдземся з ім, каб ён не размножыўся; бо калі выбухне супраць нас вайна, ён далучыцца да нашых ворагаў, і, скарыўшы нас, выйдзе з зямлі».


загадваючы ім: «Калі будзеце прымаць роды ў гебраяк і надыдзе час нараджэння, то глядзіце: калі будзе [дзіця] мужчынскага роду — забівайце яго; калі будзе жаночага роду — захоўвайце».


А фараон загадаў усяму свайму народу, кажучы: «Калі што народзіцца мужчынскага роду — кідайце ў раку, калі што жаночага — захоўвайце».


Такім чынам, пайшлі Майсей і Аарон да фараона і сказалі яму: «Гэта кажа Госпад, Бог гебраяў: “Дакуль жа не жадаеш ты скарыцца Мне? Адпусці народ Мой, каб учыніў Мне ахвярапрынашэнне.


У тую ноч Я прайду па зямлі Егіпта і пазабіваю ўсё першароднае ў зямлі Егіпецкай, ад чалавека да жывёлы; і правяду суд над усімі багамі Егіпта, Я — Госпад.


І хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад, калі ўслаўлюся на фараоне, на калясніцах і на конніках яго».


І зрабіў Госпад цвёрдым сэрца фараона, цара Егіпта, і ён пачаў пераследаваць сыноў Ізраэля; але яны выйшлі пад рукою ўзвышняю.


Хто сярод багоў падобны Табе, Госпадзе? Хто падобны Табе, хто слаўны святасцю, страшны і праслаўлены, творца цудаў?


А ён адказаў: «Хто такі Госпад, каб я слухаў голас Яго і адпусціў Ізраэля? Не ведаю Госпада і не адпушчу Ізраэля».


«Надалей зусім не давайце народу саломы для вырабу цэглы, як раней, але няхай яны самі ходзяць і збіраюць сцябло.


калі яны хавалі ўсіх сваіх першародных, забітых Госпадам, калі Ён учыніў суд над іх багамі,


Выявіў магутнасць рукі Сваёй, разагнаў пыхлівых у намеры сэрца свайго,


Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: «Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае».


Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.


Перастаньце гаварыць, услаўляючы фанабэрыстае. Хай спыніцца пыхлівасць вуснаў вашых, бо Бог ёсць Госпад ведаў і Ім ацэньваюцца ўчынкі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы