ІСАІ 6:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Серафіны стаялі каля Яго, кожны з іх меў па шэсць крылаў. Двума закрываў аблічча сваё, а двума закрываў ногі свае, а на двух лятаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сэрафімы стаялі вакол Яго; і кожны меў па шэсьць крылаў, і кожны двума закрываў аблічча сваё, і двума закрываў ногі свае, а двума лётаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вакол Яго стаялі серафімы; у кожнага зь іх па шэсьць крылаў: двума засланяў кожны аблічча сваё, і двума засланяў ногі свае, і двума лётаў. |
Калі пачуў гэта Ілля, закрыў твар свой плашчом і, выйшаўшы, стаў ля ўваходу ў пячору; і, вось, голас, які кажа яму: «Ілля, што ты робіш тут?»
А той працягваў далей: «Таму слухай слова Госпада. Бачыў я Госпада, Які сядзіць на Сваім пасадзе, і ўсё нябеснае войска, што стаяла каля Яго справа і злева.
Адно крыло херубіна мела пяць локцяў, і другое крыло мела таксама пяць локцяў, гэта значыць, ад канца аднаго крыла да канца другога крыла было дзесяць локцяў.
І паставіў ён херубінаў у сярэдзіне ўнутранай часткі святыні; а крылы херубінаў былі раскінуты так, што крыло аднаго датыкалася да адной сцяны, а крыло другога датыкалася да другой сцяны; а другія крылы зыходзіліся ў сярэдзіне святыні крыло з крылом.
Бо херубіны раскідвалі крылы над месцам каўчэга і закрывалі каўчэг і яго жэрдкі зверху.
Ты, Госпадзе, адзіны; Ты стварыў неба і нябёсы нябёсаў, ды ўсё войска іх, зямлю і ўсё, што на ёй, мора і ўсё, што ў ім; і Ты ажыўляеш усё гэта, і нябеснае войска Табе пакланяецца.
Але пэўнага дня, калі прыйшлі сыны Божыя, каб стаць перад Богам, быў паміж іх і шатан.
Вось, не мае Ён надзеі ў паслугачах Сваіх і ў анёлах Сваіх знаходзіць сапсаванасць.
Дабраслаўляйце Госпада, усе анёлы Яго, моцныя магуццем, робячы па слове Яго на паслухмянасць голасу мовы Яго.
Бо хто на воблаках зраўняецца з Госпадам, хто стане падобны Госпаду паміж сыноў Божых?
Хай узнімаюць крылы ўгору і закрываюць сваімі крыламі перамольню; і хай яны глядзяць адзін на аднаго, і твары іх будуць звернуты да перамольні,
І сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба». Схаваў Майсей твар свой, бо не адважваўся глядзець на Бога.
што ўзнімалі крылы ўгору і закрывалі сваімі крыламі перамольню, і глядзелі адзін на аднаго, і твары херубінаў былі звернуты да перамольні.
І падляцеў да мяне адзін з серафінаў, і ў руцэ яго — вугаль, які шчыпцамі ўзяў з ахвярніка,
І крылы іх былі скіраваныя ўгару; два крылы прылягалі адно да аднаго, і два закрывалі целы іх.
І калі яны ішлі, чуў я шум крылаў, як шум многіх водаў, як голас Усемагутнага: калі яны ішлі, быў водгук аглушальны, як шум лагера ваеннага; і калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.
І я паглядзеў: і вось, віхор дзьмуў з поўначы, і велізарная хмара, і агонь палымнеючы, ды бляск кругом яго, і з сярэдзіны яго — штосьці накшталт злітка золата са срэбрам, — гэта значыць з сярэдзіны агню;
крылы іх прылягалі адны да другіх; яны не адварочваліся, калі ішлі; але кожная істота ішла проста перад сабою.
І калі херубіны ішлі, ішлі побач херубіны і пры іх колы, і калі херубіны падымалі крылы свае, каб падняцца з зямлі, колы не адварочваліся, але і самі былі побач з імі.
Кожны з іх меў па чатыры абліччы і кожны — па чатыры крылы, і пад крыламі іх — штосьці накшталт рук чалавечых;
Ручай агню разліваўся ды выцякаў з твару Яго; тысячы тысяч служылі Яму, і дзесяць тысяч разоў па сто тысяч стаялі перад Ім: суд распачаўся, і кнігі былі раскрыты.
калі яшчэ працягваў я малітву, вось, муж Габрыэль, якога бачыў я перад тым у бачанні, дакрануўся да мяне, хутка лятаючы, у час вячэрняй ахвяры;
Ён адказаў і сказаў тым, якія стаялі перад ім, кажучы: «Здыміце з яго бруднае адзенне». І сказаў ён яму: «Вось, я забраў ад цябе правіннасць тваю; апрану цябе ў іншае адзенне».
А да анёлаў вось што кажа: «Ён творыць анёламі Сваімі духаў і паслугачамі Сваімі полымя агню».
І бачыў я іншага анёла, які пралятаў праз сярэдзіну неба. Ён меў спрадвечнае Евангелле, каб абвяшчаць жыхарам зямлі, усякаму племю, і роду, і мове, і народу,
І чатыры жывёліны мелі па шэсць крылаў, і навокал і ў сярэдзіне мелі поўна вачэй; і бесперапынна днём і ўночы яны ўскліквалі: «Святы, святы, святы Госпад Бог Усемагутны, Які быў, і Які ёсць, і Які прыйдзе».
І ўсе анёлы стаялі вакол пасада, і старэйшынаў, і чатырох жывёлін; і ўпалі перад пасадам на твары свае, і пакланіліся Богу,
Потым глянуў я і пачуў аднаго анёла, які ляцеў па сярэдзіне неба, голасна ўскрыкваючы: «Гора, гора, гора тым, хто жыве на зямлі ад гукаў іншых труб трох анёлаў, якія павінны неўзабаве трубіць».