Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 104:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Ты творыш анёламі Тваімі духаў, і слугамі Тваімі — полымя агню.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Ты робіш вятры анёламі Тваімі, служыцелямі Тваімі — агонь, што палае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Шукайце Госпада і сілы Ягонай, шукайце аблічча Ягонага заўсёды.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 104:4
8 Крыжаваныя спасылкі  

І, калі яны ішлі і, ідучы, размаўлялі, раптам з’явілася агністая калясніца і агністыя коні і раздзялілі абодвух, і Ілля ў віхуры падняўся на неба.


І маліўся Элісей гэтымі словамі: «Госпадзе, адкрый вочы яму, каб ён убачыў». І адкрыў Госпад вочы паслугачу, і ён убачыў, і, вось, гара запоўнена конямі і калясніцамі вогненнымі вакол Элісея.


агонь, град, снег, імгла, вецер навальнічны, які спаўняе слова Яго,


І ў сярэдзіне між тымі істотамі жывымі — штосьці накшталт вугалёў, падобных да паходняў, што рухаюцца між тымі істотамі жывымі; і агонь кідаў яркі бляск, ды з агню ўздымаліся маланкі.


Ды прагаварыў да мяне анёл і сказаў: «Гэта выходзяць чатыры вятры нябесныя, якія стаялі перад Валадаром усёй зямлі».


Бо садукеі кажуць, што няма ўваскрэсення, ані анёла, ані Духа, а фарысеі прызнаюць адно і другое.


Ці ж не ўсе яны ёсць паслугуючыя духі, пасланыя на паслугу тым, якія атрымаюць у спадчыну збаўленне?


А да анёлаў вось што кажа: «Ён творыць анёламі Сваімі духаў і паслугачамі Сваімі полымя агню».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы