Хай забудзецца пра яго ўлонне маці, хай станецца ён асалодай чарвям, хай не застаецца аб ім успаміну, але, як дрэва, хай зломіцца злачыннасць.
ІСАІ 49:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж можа забыцца жанчына пра дзіця сваё, каб не пашкадавала дзіцяці ўлоння свайго? Ды каб нават яна забылася, Я не забудуся пра цябе! Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці забудзе жанчына немаўля сваё, каб не пашкадаваць сына ўлоньня свайго? але калі б і яна забыла, дык Я не забуду цябе. |
Хай забудзецца пра яго ўлонне маці, хай станецца ён асалодай чарвям, хай не застаецца аб ім успаміну, але, як дрэва, хай зломіцца злачыннасць.
Ці ж спыніўся Ён канчаткова ў міласэрнасці Сваёй, перапыніў слова ад пакалення да пакалення?
Але пашкадуе Госпад Якуба і зноў абярэ Сабе з Ізраэля, ды ўчыніць, каб яны спачывалі на зямлі сваёй; далучыцца да іх чужынец ды прыстане да дому Якуба.
«Помні, Якубе, пра гэтыя рэчы, і ты, Ізраэлю, бо ты слуга Мой; Я ўфармаваў цябе, ты слуга Мой, Ізраэлю, не забывай Мяне!
Горы бо адступяцца ды ўзгоркі трэсціся будуць, але міласэрнасць Мая не адступіцца ад цябе і не захістаецца прымірэнне Маё, — кажа Госпад, Літасцівец твой. —
«Ці ты, Эфраім, не дарагі сын Мой і ці не мілае дзіця? Бо колькі разоў гаварыў Я пра яго, а ён усё прыгадваецца Мне? Таму знемаглося нутро Маё дзеля яго, і, шкадуючы, пашкадую яго», — кажа Госпад.
Бо не аўдавеў Ізраэль, і Юда па сваім Богу, па Госпаду Магуццяў, бо зямля іх перапоўнена злачынствамі на віду Святога Ізраэля.
Рукі жанчын міласэрных варылі дзяцей сваіх, былі яны іх ежай у час загубы дачкі народа майго.
Але ж нават шакалы падстаўляюць саскі і кормяць сваіх малых; а дачка народа майго жудасная, як страус на пустыні.
“Будуць яны, — кажа Госпад Магуццяў, — уласнасцю Маёй у той дзень, у які буду дзейнічаць; і Я пашкадую іх, як шкадуе бацька сына свайго, які служыць яму.
Дык калі вы, ліхія, навучыліся даваць сынам сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Які ёсць у небе, дасць добрае тым, што просяць у Яго.
не пакіне Госпад народ Свой дзеля вялікага імя Свайго, бо ўдастоіў Госпад зрабіць вас Сваім народам.