Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 44:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 «Помні, Якубе, пра гэтыя рэчы, і ты, Ізраэлю, бо ты слуга Мой; Я ўфармаваў цябе, ты слуга Мой, Ізраэлю, не забывай Мяне!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Памятай пра гэта, Якуб, і ты, Ізраіль, бо ты — слуга Мой, Я ўкшталтаваў цябе, ты — слуга Мой, Ізраіль, не забывайся пра Мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 Памятай гэта, Якаве і Ізраіле, бо ты - раб Мой; Я ўзгадаваў цябе: раб Мой - ты, Ізраіле, не забывай Мяне.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 44:21
16 Крыжаваныя спасылкі  

Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.


Чаму кажаш, Якубе, і ты гаворыш, Ізраэлю: «Схавалася дарога мая перад Госпадам. І суд мой прайшоў міма Бога майго»?


Хто з вас, калі пачуе гэта, узважыць і прыслухаецца да будучыні?


А цяпер гэтак кажа Госпад, Які стварыў цябе, Якубе, і ўфармаваў цябе, Ізраэлю: «Не бойся, бо адкупіў Я цябе і назваў цябе імем тваім; ты — Мой.


Я — Госпад, ваш Святы, Творца Ізраэля, ваш Валадар».


Кожнага, хто завецца Маім імем, Таго стварыў Я на Сваю славу, уфармаваў яго і зрабіў яго».


І расцярушу іх паміж народамі, і будуць памятаць пра Мяне, знаходзячыся далёка; і выгадуюць дзяцей сваіх, і вернуцца.


Скалу, якая цябе нарадзіла, пакінуў ты, і забыўся ты на Госпада, Творцу свайго.


Дык сцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет Госпада, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе выяў, падобных да ўсяго, што забараніў Госпад, Бог твой,


Дык пільна беражы сябе самога і душу сваю, і не забудзь падзей, якія бачылі вочы твае, і хай не выйдуць яны з сэрца твайго ва ўсе дні жыцця твайго. Ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў сваіх


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы