Ведайце, што Сам Госпад — гэта Бог; Ён стварыў нас, дык мы Яго, мы — народ Яго і авечкі пашы Яго.
ІСАІ 43:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожнага, хто завецца Маім імем, Таго стварыў Я на Сваю славу, уфармаваў яго і зрабіў яго». Біблія (пераклад А.Бокуна) і ўсіх, хто завецца імем Маім і каго Я стварыў дзеля славы Маёй, укшталтаваў і зьляпіў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) кожнага, хто называецца імем Маім, каго Я стварыў дзеля славы Маёй, сфармаваў і зладзіў. |
Ведайце, што Сам Госпад — гэта Бог; Ён стварыў нас, дык мы Яго, мы — народ Яго і авечкі пашы Яго.
Хто складзе ахвяру хвалы, уславіць Мяне; таму, хто беззаганны на шляху [сваім], пакажу Я збаўленне Божае».
Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.
але, калі ўбачыць творы рук Маіх, то ў асяроддзі сваім усвяціць імя Маё і ўсвяцяць Святога Якубава, і баяцца будуць Бога Ізраэля,
А цяпер гэтак кажа Госпад, Які стварыў цябе, Якубе, і ўфармаваў цябе, Ізраэлю: «Не бойся, бо адкупіў Я цябе і назваў цябе імем тваім; ты — Мой.
Гаманіце, нябёсы, бо гэта ўчыніў Госпад; усклікайце, падмуркі зямлі! Рэхам хвалы разлягайцеся, горы, лес і кожнае дрэва яго, бо Госпад адкупіў Якуба ды праславіцца ў Ізраэлі.
Прыблізіў Я справядлівасць Маю, не будзе далёка; не замарудзіць і Маё збаўленне: і дам на Сіёне збаўленне, а Ізраэлю — славу Маю».
Дзеля Мяне, дзеля Мяне так учыню, каб не быў зняважаны; і славы Сваёй не аддам іншаму.
дам ім у доме Маім ды ў мурах Маіх месца і імя лепшае ад сыноў і дачок: дам ім імя вечнае і незнішчальнае.
А ўвесь твой народ будзе народам справядлівых, якія атрымаюць у спадчыну навечна зямлю, парастак насаджэння Майго, твор рукі Маёй на ўслаўленне.
Сталіся мы ад вякоў такімі, як калі Ты не валадарыў намі і калі не прызывалася імя Тваё над намі.
Чаму Ты — быццам чалавек разгублены, як волат, які не можа ратаваць? Ты ж паміж нас, Госпадзе, і імя Тваё прызываюць у нас, не пакідай нас!»
У тыя дні Юда будзе збаўлена і Ерузалім будзе жыць бяспечна. І вось імя, якім назаве яго: “Госпад — справядлівасць наша”.
Нахілі вуха Сваё, мой Божа, і выслухай! Адкрый вочы Свае і пабач спусташэнне наша і горад, над якім было прызвана імя Тваё! Бо не ў апраўданне сваё прадстаўляем малітвы перад аблічча Тваё, але дзеля літасці Тваёй вялікай.
Выслухай, Госпадзе! Злітуйся, Госпадзе! Зважай і дзейнічай дзеля Сябе Самога, не марудзячы, мой Божа, бо імя Тваё прызвана было над горадам і над народам Тваім».
каб яны атрымалі ў спадчыну рэшту Эдома і ўсе народы, над якімі прызывана імя Маё, — кажа Госпад, Які зробіць гэта.
У гэтым уславіцца Айцец Мой, калі многа плода прынесяце ды станецеся Маімі вучнямі.
І, калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію. І сталася ім, што цэлы год працавалі яны разам у царкве і навучалі вялікае мноства людзей, і ў Антыёхіі ўпершыню вучняў назвалі хрысціянамі.
ды, каб выявіць багацце славы Сваёй над пасудзінамі міласэрнасці, якія наперад прыгатаваў на славу,
Бо ў Ісусе Хрысце не мае значэння ані абразанне, ані неабразанне, але новае стварэнне.
Бо мы – Яго стварэнне, створаныя ў Хрысце Ісусе для добрых спраў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх жылі.
Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;
Калі хто прамаўляе, [прамаўляй] як словы Божыя; калі хто паслугуе, [служы] сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.
Калі зневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасныя, бо славы і Бога Дух на вас супачывае. Імі Ён зневажаецца, а вамі праслаўляецца.
Хто пераможа, таго ўчыню калонай у святыні Бога Майго, і больш з яе не выйдзе, і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерузаліма, які сыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае.
не пакіне Госпад народ Свой дзеля вялікага імя Свайго, бо ўдастоіў Госпад зрабіць вас Сваім народам.