«Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі?
ІСАІ 28:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго паслухайце слова Госпада, вы, ашуканцы, якія валадарыце над Маім народам, які жыве ў Ерузаліме. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага паслухайце слова ГОСПАДА, людзі блюзьнерчыя, якія пануеце над народам гэтым, які [жыве] ў Ерусаліме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, слухайце слова Гасподняе, агуднікі, упраўцы народу гэтага, Ерусалімскага. |
«Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі?
Слухайце слова Госпада, князі садомскія, успрыміце вушамі закон Бога нашага, народ Гаморы!
Князі твае няверныя, супольнікі зладзеяў; яны ўсе любяць дарункі і гоняцца за аднагародаю, а не спагадаюць сіраце, справа ўдоў да іх не даходзіць.
А цяпер перастаньце кпіць, каб часам тужэй не зацягнуліся кандалы вашы; чуў я рашэнне Госпада, Бога Магуццяў, знішчыць усю зямлю.
бо знік той, хто быў мацнейшы, звёўся насмешнік ды вынішчаны ўсе, хто ганяліся за ліхоццем,
О мой народзе, дзіця яго прыціскае, і жанчыны над ім пануюць. Народзе мой! Тыя, хто кажа, што ты шчаслівы, яны ашукваюць цябе і разбураюць дарогу хады тваёй.
У вушах маіх загучала прысяга Госпада Магуццяў: «Напэўна, многа дамоў будзе знішчана: выгодныя і прыгожыя — без жыхароў!»
І калі Егудый прачытваў тры ці чатыры слупкі, адразаў іх цар ножыкам пісара і кідаў у агонь, які быў у пасудзіне, пакуль увесь скрутак не згарэў у агні, які быў у пасудзіне.
“Глядзіце вы, што пагарджаеце, дзівуйцеся ды адыдзіцеся, бо Я выконваю ў дні вашы справу, у якую не паверыце, калі вам хтосьці аб гэтым раскажа”».