Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 13:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Слухайце і ўспрымайце вушамі; не ўзносцеся, бо Госпад сказаў гэта:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Слухайце і прыхіліце вуха, не вывышайцеся, бо ГОСПАД прамовіў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Слухайце і ўважайце; ня будзьце ганарыстыя, бо Гасподзь прамаўляе.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 13:15
11 Крыжаваныя спасылкі  

Агіднасць для Госпада — усякі фанабэрысты чалавек; напэўна, можна паручыцца: ён не будзе беспакараны.


Слухайце, нябёсы, і ты, зямля, настаў вушы, бо Госпад прамаўляе: «Выкарміў сыноў і ўзвысіў, а яны пайшлі супраць Мяне.


Хто з вас, калі пачуе гэта, узважыць і прыслухаецца да будучыні?


«Гэта кажа Госпад: “Так вось Я знішчу пыху Юды ды бязмежную пыху Ерузаліма.


Ведайце, аднак, і ўсвядомце, што калі мяне заб’еце, то кроў нявінную ўскладзеце на саміх сябе, на гэты горад і на яго жыхароў. Бо сапраўды паслаў мяне Госпад да вас, каб абвясціць у вушы вашы ўсе гэтыя словы».


«Слухайце гэта, старэйшыя, і настаўце вушы, усе жыхары зямлі! Ці было гэткае ў дні вашы або ў дні вашых бацькоў?


І ўзяў мяне Госпад, калі я пасвіў статак, і сказаў мне Госпад: “Ідзі, праракуй народу Майму Ізраэлю”.


Спакарыцеся перад абліччам Госпада, і Ён падыме вас.


Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы