На дваццаць сёмы год Ерабаама, цара Ізраэля, Азарыя, сын Амазіі, цара Юдэі, пачаў цараваць.
ІСАІ 1:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бачанне Ісаі, сына Амоса, якое бачыў ён адносна Юды і Ерузаліма ў дні Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Відзеж Ісаі, сына Амоса, які ён бачыў адносна Юды і Ерусаліму ў дні Узіі, Ётама, Ахаза і Эзэкіі, валадароў Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уява Ісаі, сына Амосавага, якую ён бачыў пра Юдэю і Ерусалім, у дні Азіі Ёатама, Ахаза, Эзэкіі - цароў Юдэйскіх. |
На дваццаць сёмы год Ерабаама, цара Ізраэля, Азарыя, сын Амазіі, цара Юдэі, пачаў цараваць.
Сэлум, сын Явіса, стаў царом на трыццаць дзевяты год Азарыі, цара Юдэі, і цараваў адзін месяц у Самарыі.
На другі год Фацэя, сына Рамэліі, цара Ізраэля, стаў цараваць Ёатам, сын Озіі, цара Юдэі.
І супачыў Азарыя з бацькамі сваімі, і пахавалі яго з бацькамі яго ў горадзе Давіда, і па ім царом стаў сын яго Ёатам.
І паслаў ён Эліякіма, загадчыка палаца, і Собну, пісара, і старэйшых з святароў, апранутых у зрэбніцы, да прарока Ісаі, сына Амоса.
А ўвесь народ Юдэі шаснаццаці-гадовага Озію паставіў царом на месца бацькі яго Амазіі.
Ёатам меў дваццаць пяць гадоў, калі пачаў цараваць, і шаснаццаць гадоў быў царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Еруса, дачка Садока.
Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў царом, і шаснаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме. Не дзейнічаў справядліва перад абліччам Госпада, як Давід, бацька яго,
а ў гэты самы час прамовіў Госпад да Ісаі, сына Амоса, кажучы: «Ідзі, развяжы зрэбніцу са сцёгнаў тваіх, здымі таксама сандалі з ног тваіх!» І зрабіў ён так, ходзячы голы і босы.
Страшнае бачанне аб’яўлена мне: рабаўнік рабуе, нішчыць нішчыцель. Эламе, выходзь! Мідыя, асаджай! Любому стогну яго пакладу канец.
Потым паслаў Эліякіма, загадчыка палаца, і Собну, пісара, і старэйшых святароў, ахутаных у зрэбніцы, да прарока Ісаі, сына Амоса,
У тыя дні Эзэкія захварэў смяротна. І прыйшоў да яго Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Так кажа Госпад: “Распарадзіся домам сваім, бо памрэш ды не будзеш жыць”».
Узыдзі на высокую гару, ты, што абвяшчаеш добрую навіну на Сіёне; падымі мужна голас твой, ты, якая абвяшчаеш добрую навіну ў Ерузаліме, падымі голас, не бойся, кажы гарадам Юды: «Вось Бог ваш!
У год, у якім памёр цар Озія, бачыў я Госпада, Які сядзеў на высокім і паднятым пасадзе, а фрэнзлі Яго шатаў запаўнялі святыню.
І сталася ў дні Ахаза, сына Ёатама, сына Озіі, цара Юдэйскага, пайшоў Разін, цар Сірыйскі, і Фацэй, сын Рамэліі, цар Ізраэльскі, на Ерузалім, каб ваяваць супраць яго; і не змаглі здабыць яго.
Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Не слухайце словы прарокаў, якія прарочаць вам і зводзяць вас; распавядаюць яны вам прыдумкі сэрца свайго, а не з вуснаў Госпада.
І здарылася гэта ў трыццаты год, у пяты дзень чацвёртага месяца, калі я знаходзіўся сярод палонных ля ракі Кэбар, што адкрыліся нябёсы і бачыў я з’яву Божую.
Слова Госпада, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні цароў юдэйскіх: Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, таксама ў дні цара ізраэльскага Ерабаама, сына Ёаса.
Словы Амоса, які быў сярод пастухоў з Тэкуа; што бачыў ён адносна Ізраэля ў дні Озіі, цара Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаса, цара Ізраэля, і за два гады перад землятрусам.
І складайце ў ахвяру хлебную хлеб кіслы, і клічце ўголас да ахвяр добраахвотных, ды абвяшчайце, бо гэта вы любіце, сыны Ізраэля”, — кажа Госпад Бог.
Слова Госпада, якое было да Міхея з Марэсэта ў дні Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юды, якое ўбачыў ён пра Самарыю і Ерузалім.
І адказаў мне Госпад гэтымі словамі: «Запішы бачанне і змясці яго на табліцах, каб той, хто чытае, мог яго зразумець.
сказаў Ён ім: «Слухайце словы Мае! Калі хто паміж вас будзе прарок Госпадаў, Я з’яўлюся яму ў з’яве, або ў снах буду гаварыць з ім.
кажа той, хто чуе словы Божыя, хто ведае думку Найвышэйшага і бачыць з’яўленні Усемагутнага, які, падаючы, мае адкрытыя вочы.
кажа той, хто чуе слова Божае, той, перад кім з’яўляецца Усемагутны, той, хто падае, але так вочы яго адкрываюцца.
І, калі сыходзілі з гары, загадаў ім Ісус: «Нікому не кажыце пра відзенне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых».
І калі Пётра разважаў у сабе, што можа азначаць з’ява, якую бачыў, вось, перад брамай затрымаліся тыя, што былі пасланы Карнэліем, і пыталіся пра дом Сімона.
Бо не паводле волі чалавечай было калісьці абвешчана прароцтва, але прамовілі яго святыя людзі Божыя, кіраваныя Духам Святым.