Ці саступаў крок мой з дарогі, і ці пайшло за вокам маім маё сэрца, і ці запляміла рукі мае што нячыстае?
ЁВА 9:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі я буду абмыты, быццам снегавой вадою, і ачышчу лугам рукі мае, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі б я памыўся ў вадзе са сьнегу і лугам абмыў рукі свае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хоць бы я абмыўся і сьнежнаю вадою і цалкам ачысьціў рукі мае, |
Ці саступаў крок мой з дарогі, і ці пайшло за вокам маім маё сэрца, і ці запляміла рукі мае што нячыстае?
Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.
Нават калі ты памыешся лугам і ўжывеш шмат попелу драўлянага, бруднай застанешся перад абліччам Маім у правіннасці сваёй, — кажа Госпад Бог. —
Ачысці ад ліхоты сэрца сваё, Ерузалім, каб стаўся збаўлены! Дакуль жа будуць у табе ліхія задумы?
Бо, не разумеючы справядлівасць Божую і спрабуючы ўстанавіць сваю справядлівасць, яны не пакарыліся справядлівасці Божай.