І сказаў яму Госпад: «Выйдзі і стань на гары перад Госпадам». І вось, праходзіць Госпад, і моцны і вялікі вецер пераварочваў горы і разбіваў скалы перад Госпадам — у ветры няма Госпада. І пасля ветру землятрус — у землятрусе няма Госпада.
ЁВА 8:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Як доўга ты будзеш так гаварыць? А словы вуснаў тваіх — вецер навальнічны! Біблія (пераклад А.Бокуна) «Як доўга ты будзеш так гаварыць? Словы вуснаў тваіх — як вецер гвалтоўны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці доўга ты будзеш гаварыць так? - словы вуснаў тваіх бурны вецер! |
І сказаў яму Госпад: «Выйдзі і стань на гары перад Госпадам». І вось, праходзіць Госпад, і моцны і вялікі вецер пераварочваў горы і разбіваў скалы перад Госпадам — у ветры няма Госпада. І пасля ветру землятрус — у землятрусе няма Госпада.
«Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя і ці напоўніць жывот свой гарачым ветрам?
Ці ж будзе канец пустым словам, або што так раздражняе цябе, што ты [так] адказваеш?
«Дакуль жа будзеце вы кідаць гэтыя словы? Перш зразумейце, а потым будзем гаварыць.
Вы будуеце прамову толькі дзеля наракання, але словы вашыя безнадзейныя — на вецер.
Таму і я не буду шкадаваць вуснаў маіх, буду прамаўляць у трывозе духу майго, буду гаварыць з горыччу душы маёй.
Такім чынам, пайшлі Майсей і Аарон да фараона і сказалі яму: «Гэта кажа Госпад, Бог гебраяў: “Дакуль жа не жадаеш ты скарыцца Мне? Адпусці народ Мой, каб учыніў Мне ахвярапрынашэнне.
І сказалі паслугачы фараона яму: «Як доўга яшчэ будзем цярпець гэтае спатыкненне? Адпусці людзей, каб учынілі яны ахвярапрынашэнне Госпаду, Богу свайму; ці не бачыш, што загіне Егіпет?»
«Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі?