ЁВА 38:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб ліў дождж на зямлю бязлюдную, у пустыні, дзе няма ніводнага са смяротных, Біблія (пераклад А.Бокуна) каб ліў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма ніводнага чалавека, Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб падаў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма чалавека, |
ці то на пакаранне зямлі сваёй, ці то з міласэрнасці Ён загадвае, каб яны з’явіліся.
Прыганяе хмары з канца зямлі, выклікае дождж маланкамі; выводзіць Ён вятры з клецяў Сваіх.
Голасам Сваім Ён творыць шматлікія воды на небе ды падымае хмары ад небасхілаў зямлі, Ён ператварае маланкі ў дождж і выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.
Ці ёсць сярод багоў паганскіх такія, што маглі б паслаць дождж? Ці, можа, нябёсы самі могуць даць ліўні? Ці ж не Ты — Госпад, Бог наш, Якога мы чакаем? Ты ж учыніў усё гэта».