Бо калі я крычу: “Гвалт цярплю я!”, мяне не чуюць; калі ўзношу голас, няма Таго, Хто б судзіў.
ЁВА 35:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хоць ты сказаў: “Ня бачу Яго”, але суд перад Ім — чакай яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хоць ты сказаў, што ня бачыш Яго, разгляд [справы] — перад абліччам Ягоным, і ты чакай на Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хоць ты сказаў, што ты ня бачыш Яго, але суд прад Ім, - чакай яго. |
Бо калі я крычу: “Гвалт цярплю я!”, мяне не чуюць; калі ўзношу голас, няма Таго, Хто б судзіў.
Хто мне дасць слухача? Вось жа подпіс мой! Хай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
І цяпер, калі ты гаворыш: “Гнеў Яго не прыносіць пакаранняў, і Ён не помсціць моцна за злачынства”;
ДАЛЕТ. Скарыся ў Госпадзе і ўскладзі на Яго ўсю надзею; не зайздросць таму, хто мае шанец на шляху сваім, чалавеку, які чыніць падкопы.
Вось, задумваюць яны спіхнуць мяне з вышыні маёй, захапляюцца маной. Вуснамі сваімі дабраслаўляюць, а сэрцам праклінаюць.
Таму чакае Госпад, каб злітавацца над вамі, і з той прычыны будзе ўзвялічвацца, шкадуючы вас, што Госпад — Бог справядлівасці, шчасныя ўсе, якія чакаюць Яго.
Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.
Любая прылада, якая выліта супраць цябе, не будзе карыснай. І кожны язык, які спрачаецца з табою, асудзіш: такая спадчына слугаў Госпада і справядлівасць іх ад Мяне», — кажа Госпад.
І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.