ЁВА 29:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Князі пераставалі гаварыць і клалі палец на вусны свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) князі пераставалі гаварыць і клалі палец на вусны свае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) князі ўстрымліваліся ад прамовы і пальцы клалі на вусны свае; |
«Калі пачнём мы размаўляць з табою, можа, прыкра табе будзе, але пачатую размову хто зможа стрымаць?
Таму і я не буду шкадаваць вуснаў маіх, буду прамаўляць у трывозе духу майго, буду гаварыць з горыччу душы маёй.
У шматслоўнасці не будзе недахопу ў грахах, а той, хто ўтрымлівае вусны свае, — самы разважлівы.
Калі ты зрабіў глупства, ды ўзнёсся сам над сабой; ці падумаў ліхое — ускладзі руку на вусны свае!
Ведайце, браты мае дарагія: хай кожны чалавек будзе хуткі да слухання, павольны да гутаркі ды няскоры да злосці.
Яны яму адказалі: «Маўчы і палажы палец на вусны свае і хадзі з намі, каб мелі мы цябе і за бацьку, і за святара. Як табе лепей: быць святаром у доме аднаго чалавека ці быць святаром у адным пакаленні і родзе ў Ізраэлі?»