ЁВА 26:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён закрывае выгляд пасада Свайго, расцягваючы над ім хмару Сваю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён закрывае поўню месяца і расьцягнуў над ім хмару Сваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён паставіў трон Свой, расхінуў над ім воблака Сваё. |
Хмары — покрыва Яго, і не бачыць Ён нашых спраў, і ходзіць [толькі] па крузе нябесным”.
Ніхто хай не ўзыходзіць з табою, і ніхто хай не паказваецца на ўсёй гары; таксама авечкі і валы хай не пасвяцца насупраць».
Які Сам адзін мае несмяротнасць і жыве ў светласці недаступнай, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа; Яму ўшанаванне і валадаранне вечнае. Амін.