ЁВА 15:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ён пачаў пакуту і нарадзіў несправядлівасць, і нутро яго хітрасці рыхтуе». Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ён зачаў ліхоту і нарадзіў марнасьць, і нутро ягонае падман рыхтуе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён зачаў ліхое і нарадзіў няпраўду, і нутроба ягоная рыхтуе падман. |
І нават лепш сказаць: я бачыў, што тыя, хто чыняць несправядлівасць і сеюць пакуты — і пажынаюць іх,
Вось [чалавек]: затаіў у сабе несправядлівасць — даў пачатак жалю — спарадзіў няпраўду;
Узворвалі вы бязбожнасць, жняце несправядлівасць, спажываеце плады лжывасці, бо паспадзяваўся ты на калясніцы свае, на мноства асілкаў тваіх.
Гора тым, якія задумваюць беззаконне і абдумваюць ліхоцце на ложках сваіх! На світанні здзяйсняюць задуманае, бо на тое стае моцы ў руках іх.
А пажадлівасць, пачаўшы, спараджае грэх, а грэх, калі бывае ўчынены, спараджае смерць.