ПСАЛТЫР 120:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне. |
Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, -
Песьня ўзыходжаньня. Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.
Песьня ўзыходжаньня. Саламонава. Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.
Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
Песьня ўзыходжаньня Давідава. Госпадзе! ня пышылася сэрца маё і ня ўзносіліся вочы мае, і я не ўваходзіў у вялікае і недасяжнае мне.
Песьня ўзыходжаньня. Дабраславеце насеньне Госпада, усе рабы Гасподнія, што стаяць у доме Гасподнім у пару начную.
і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон:
і сказаў: «да Госпада заклікаў я ў смутку маім, - і Ён пачуў мяне; з чэрава апраметнай я загаласіў, - і Ты пачуў голас мой.
І ў змаганьні ўнутраным руплівей маліўся; і быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.
Ён, у дні плоці Сваёй, зь вялікім галашэньнем і са сьлязьмі прынёс малітвы і маленьні Таму, Хто меў моц уратаваць Яго ад сьмерці, і пачуты быў за Сваю богабаязнасьць;
Празь некаторы час зачала Ганна і нарадзіла сына і дала яму імя Самуіл, бо, «у Госпада я выпрасіла яго».
за гэтае дзіця малілася я, і спраўдзіў мне Гасподзь просьбу маю, чаго я прасіла ў Яго;