Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 122 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 122

1 Песьня ўзыходжаньня. Я ўздымаю вочы мае да Цябе, Хто жыве ў нябёсах!

2 Вось, як вочы рабоў глядзяць на руку іхніх паноў, як вочы рабыні на руку іхняе гаспадыні, так нашыя вочы да Госпада, Бога нашага, пакуль Ён зьлітуецца з нас.

3 Зьлітуйся з нас, Госпадзе, зьлітуйся з нас; бо даволі мы сытыя пагардай.

4 Даволі насычана душа нашая зьдзекамі ганарліўцаў і пагардай пыхлівых.

Сачыце за намі:



Аб'явы