ПСАЛТЫР 121 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)Пс 121 1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні. 2 Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, - 3 Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно, 4 куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе. 5 Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага. 6 Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе! 7 Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства - у харомах тваіх! 8 Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!» 9 Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра. |