Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 128 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 128

1 Песьня ўзыходжаньня. Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:

2 шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.

3 На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.

4 Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.

5 Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна.

6 Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,

7 якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы - жмені сваёй;

8 і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!

Сачыце за намі:



Аб'явы