ПСАЛТЫР 53:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кіраўніку хору: на лад сумны. Навучаньне Давіда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кіраўніку хору. Паводле «Махалат». Маскіль. Давідаў. |
І была таксама распуста ў зямлі, і чынілі яны ўсякую брыдоту народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
Чаму бязбожнік пагарджае Богам, кажучы ў сэрцы сваім: «Ты ня будзеш шукаць [гэтага]»?
Бязбожнік у ганарыстасьці гневу свайго не шукае [Бога]. «Няма Бога!» — усе думкі ў яго.
Ён гаворыць у сэрцы сваім: «Я не пахіснуся, з пакаленьня ў пакаленьне ліха ня будзе [ў мяне]».
Сьпеў. Псальм сыноў Караха. Кіраўніку хору: на лад сумны, суцішаны. Навучаньне Гэмана Эзрахі.
Толькі кароткі час не хадзіла ты шляхамі іхнімі і не чыніла брыдотаў іхніх, а пасьля рабіла горш за іх на ўсіх шляхах тваіх.
І Самарыя не дасягнула паловы грахоў тваіх, і ты памножыла брыдоты твае больш, чым яны, і ты апраўдала сёстраў тваіх усімі брыдотамі тваімі, якія ты ўчыніла.
А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: “Нікчэмны”, падлягае сынэдрыёну, а хто скажа: “Дурань”, падлягае гееньне вогненай.
А Бог сказаў яму: “Неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?”
Бо яны, пазнаўшы Бога, ня славілі [Яго] як Бога і ня дзякавалі, але займаліся марнасьцю ў думках сваіх, і зацемрылася няцямкае сэрца іхняе.
I, як яны не спрабавалі мець пазнаньне Бога, аддаў іх Бог няздатнаму розуму рабіць, што не належыць,
Не рабі гэтак ГОСПАДУ, Богу твайму, бо ўсё, чым брыдзіцца ГОСПАД і што ненавідзіць, яны багам сваім рабілі, нават сыноў сваіх і дачок сваіх у агні палілі для багоў сваіх.
Бо досыць ужо, што мы ў мінулы час жыцьця выконвалі волю паганаў, ходзячы ў бессаромнасьці, пажаданьнях, абпіваньні віном, гулянках, банкетаваньнях і агідным ідалапаклонстве.