ПСАЛТЫР 53 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)Пс 53 1 Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава, 2 калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: «ці ня ў вас хаваецца Давід?» 3 Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне. 4 Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх, 5 бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою. 6 Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю. 7 Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх. 8 Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае, 9 бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё. |