Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ПЯТРА 4:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Бо досыць ужо, што мы ў мінулы час жыцьця выконвалі волю паганаў, ходзячы ў бессаромнасьці, пажаданьнях, абпіваньні віном, гулянках, банкетаваньнях і агідным ідалапаклонстве.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Бо досыць, што вы ў мінулым часе жыцьця чынілі волю язычніцкую, аддаючыся нечысьці, пажадзе (мужаложству, скаталожству, непатрэбным помыслам), п'янству, лішніцы ў ежы і пітве і недарэчнаму ідаласлужэньню;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Бо даволі, што ўжо ў мінулыя часы вы, дзеля выканання волі паганаў, жылі ў распусце, пажадлівасцях, у злоўжыванні віном, гулянках, папойках і ў агідным балванахвальстве.

Глядзіце раздзел Копія




1 ПЯТРА 4:3
30 Крыжаваныя спасылкі  

І гэткімі былі некаторыя, але вы абмытыя, але вы асьвячоныя, але вы апраўданыя ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і ў Духу Бога нашага.


І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,


а ня ў жарсьцях пажадлівасьці, як пагане, што ня ведаюць Бога;


Як паслухмяныя дзеці, не прыпадабняйцеся ранейшым пажаданьням у няведаньні вашым,


зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.


А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць,


Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Досыць вам, князі Ізраіля! Кіньце гвалт і прыгнёт, а чыніце суд і праведнасьць! Пакіньце выганяць [з зямлі] народ Мой, кажа Госпад ГОСПАД”.


Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца.


Дык Бог, зважаючы на часы няведаньня, загадвае цяпер усім людзям паўсюль навярнуцца,


І скажаш да бунтаўнікоў, да дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Хопіць ужо ўсіх брыдотаў вашых, дом Ізраіля.


А гэтыя блукаюць ад віна, і ад сікеры хістаюцца, сьвятар і прарок блукаюць ад сікеры, напіліся віна, хістаюцца ад сікеры, блукаюць у відзежы, спатыкаюцца ў пастановах [сваіх].


Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.


каб, калі ізноў прыйду, не панізіў мяне Бог мой у вас, і каб я ня плакаў пра многіх, якія зграшылі раней і не навярнуліся ад нячыстасьці, і распусты, і бессаромнасьці, якія ўчынялі.


Вы ведаеце, што, калі былі вы паганамі, да ідалаў безгалосых скіроўваліся, быццам вялі вас.


Як удзень, будзем ха­дзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, ня ў сварцы і зайздрасьці,


крадзяжы, хцівасьць, зласьлівасьць, подступ, бессаромнасьць, злое вока, блюзьнерствы, пыха, глупота.


І Я перш за ўсё аднагароджу ім падвойна за беззаконьне іхняе і за грэх іхні, за тое, што яны апаганілі зямлю Маю трупамі брыдоты сваёй і агідай сваёй напоўнілі спадчыну Маю».


Яны сядзяць у магілах, начуюць у заканурках, ядуць сьвіное мяса, і стравы нячыс­тыя ў пасудзінах іхніх,


Гора тым, якія, устаўшы рана, шукаюць сікеру, якія п’юць аж да вечара, каб віно разагравала іх.


І калі Аса пачуў словы гэтыя і прароцтва [сына] Абэда, прарока, ён умацаваўся і выкінуў брыдоту з усёй зямлі Юды, і з Бэн’яміна, і з гарадоў, якія ён здабыў на гары Эфраіма, і аднавіў ахвярнік ГОС­ПАДА, які перад прысенкам ГОСПАДА.


І рабіў ён ганебнае, хо­дзя­чы за ідаламі і [робячы] ўсё, што рабілі Амарэйцы, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.


І загадаў Абсалом слугам сваім, кажучы: «Глядзіце, калі сэрца Амнона павесялее ад віна, я скажу вам: “Ударце Амнона”, і вы забіце яго! Ня бойцеся, бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі».


І ты скажаш ім: “Бо пакінулі Мяне бацькі вашыя, кажа ГОСПАД, і пайшлі за іншымі багамі, і служылі ім, і пакланяліся ім, а Мяне пакінулі, і Закон Мой не захоўвалі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы