ПСАЛТЫР 1:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня гэтак бязбожнікі, яны як мякіна, якую вецер разносіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня так у бязбожнікаў; яны - быццам пыл, ветрам падняты. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не гэтак ліхадзеі, не гэтак! Бо яны — як пыл, што вецер разносіць. |
Бушуюць плямёны, як бушуюць воды вялікія; але пасварыцца на іх [Бог], і яны ўцякуць далёка, і будуць падхопленыя ветрам як мякіна на гарах і як [круціцца] віхор перад бурай.
І будзе як дробны пыл мноства ворагаў тваіх, і мноства крыўдзіцеляў тваіх — як рассыпаная мякіна. І станецца гэта раптоўна, неспадзявана.
Дзеля гэтага будуць яны як туман ранішні, як раса, што хутка зьнікае, як мякіна, якую вецер разносіць на току, і як дым з коміну.
Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным».