І сказаў ён яму: «І я прарок, падобны табе. І анёл прамовіў да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Вярні яго ў дом твой, і няхай ён есьць хлеб і п’е ваду”». І падмануў яго.
МАЦЬВЕЯ 7:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Асьцерагайцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ўсярэдзіне - ваўкі драпежныя; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сцеражыцеся фальшывых прарокаў, што прыходзяць да вас у авечым адзенні, а ў сярэдзіне яны ваўкі драпежныя. |
І сказаў ён яму: «І я прарок, падобны табе. І анёл прамовіў да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Вярні яго ў дом твой, і няхай ён есьць хлеб і п’е ваду”». І падмануў яго.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, пра Ахава, сына Каляі, і Сэдэкію, сына Маасэі, якія прарочаць вам хлусьню ў імя Маё. Вось, Я аддам іх у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ён заб’е іх на вачах вашых.
за гэта, кажа ГОСПАД, Я наведаю Шэмаю з Нэхеламу і насеньне ягонае. Ня будзе ён мець чалавека, які будзе жыць сярод народу гэтага, і ня ўбачыць ён дабра, якое Я зраблю народу Майму, кажа ГОСПАД, бо ён прамаўляў бунтоўнае супраць ГОСПАДА"”».
[Дзе] прарокі Ізраіля, якія прарочаць пра Ерусалім, і бачаць пра яго відзежы міру? І дзе мір?" — кажа Госпад ГОСПАД”.
За тое, што вы хлусьнёю засмучалі сэрца праведніка, хоць Я не засмучаў яго, і ўмацоўвалі рукі бязбожніка, каб ён не навярнуўся ад шляху ліхога свайго і жыў,
Змова прарокаў ейных пасярод яе, яны як ільвы рыклівыя, што разьдзіраюць здабычу; яны жаруць душы, забіраюць багацьці і каштоўнасьці і памнажаюць удоваў пасярод яе.
Князі ейныя пасярод яе як ваўкі, якія разьдзіраюць здабычу; яны разьліваюць кроў, забіваюць душы, здабываюць набытак [няправедны].
І, калі яны спатыкнуцца, яны атрымаюць малую дапамогу. І далучыцца да іх шмат хто няшчыра.
Галовы ягоныя судзяць за хабары, і сьвятары ягоныя навучаюць за плату, і прарокі ягоныя прадказваюць за срэбра; і абапіраюцца на ГОСПАДА, кажучы: «Хіба няма ГОСПАДА сярод нас? Ня прыйдзе на нас ліха».
І станецца ў той дзень, што засаромеюцца прарокі, кожны за відзеж свой, калі прарочылі яны, і ня будуць апранаць кажух касматы, каб ашукваць.
Сьцеражыцеся людзей, бо яны будуць выдаваць вас у сынэдрыёны і ў сынагогах сваіх будуць бічаваць вас.
Як не разумееце, што не наконт хлеба сказаў Я вам сьцерагчыся кісьлі фарысэйскай і садукейскай?»
Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго»
Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць пра вас добра, бо гэтак рабілі з фальшывымі прарокамі бацькі іхнія.
а найміт, які ня пастыр, для якога авечкі не свае, бачыць, што прыходзіць воўк, і пакідае авечак, і ўцякае, і воўк хапае іх, і разганяе авечак.
Прайшоўшы ж востраў да Пафа, знайшлі нейкага чараўніка, фальшывага прарока, Юдэя, на імя Бар-Ісус,
Фальшывым жа братам, якія паўкрадаліся і прыйшлі падгледзець нашую свабоду, якую мы маем у Хрысьце Ісусе, каб зьняволіць нас,
каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,
Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.
Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.
А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе.
Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых,
Дык вы, улюбёныя, ведаючы [гэта] раней, сьцеражыцеся, каб, захапіўшыся падманам беззаконьнікаў, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня,
Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.
Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца.
І ўбачыў я: з вуснаў цмока, і з вуснаў зьвера, і з вуснаў фальшывага прарока [выйшлі] тры духі нячыстыя, падобныя да жабаў,
І ўбачыў я, што жанчына напіваецца крывёю сьвятых і крывёю сьведкаў Ісуса. І, бачачы яе, я зьдзіўляўся зьдзіўленьнем вялікім.
І быў схоплены зьвер, і з ім — фальшывы прарок, які рабіў знакі перад ім, якімі падманваў тых, што атрымалі пазнаку зьвера і пакланяліся вобразу ягонаму. Абодва жыўцом былі кінутыя ў возера агню, якое палае серкаю.
І д’ябал, які падманваў іх, быў кінуты ў возера агню і серкі, дзе зьвер і фальшывы прарок; і будуць яны мучыцца ўдзень і ўначы на вякі вякоў.