І сказаў Амазія чалавеку Божаму: «А што рабіць з сотняй талентаў, якія я аддаў дружынам Ізраіля?» І сказаў чалавек Божы: «ГОСПАД можа даць табе больш за гэта».
МАРКА 10:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і не атрымаў бы цяпер, у гэты час, сярод перасьледаваньняў, у сто разоў больш дамоў, і братоў, і сёстраў, і маці, і дзяцей, і палёў, а ў будучым веку — жыцьцё вечнае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і не атрымаў бы сёньня, у час гэты, сярод ганеньняў, устакроць больш дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і мацярок, і дзяцей, і земляў, а ў веку будучым жыцьця вечнага; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб ён не атрымаў цяпер, у гэты час, сярод пераследаванняў, у сто разоў больш дамоў, і братоў, і сясцёр, і мацярок, і сыноў, і палёў, а ў будучым веку – жыццё вечнае. |
І сказаў Амазія чалавеку Божаму: «А што рабіць з сотняй талентаў, якія я аддаў дружынам Ізраіля?» І сказаў чалавек Божы: «ГОСПАД можа даць табе больш за гэта».
Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.
Прынясіце ўсю дзесяціну ў дом скарбніцы, і будзе ежа ў Доме Маім, і выспрабуйце Мяне ў гэтым, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, ці не адчыню Я для вас вокны нябесныя, і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш, чым досыць?
І калі хто скажа слова супраць Сына Чалавечага, будзе адпушчана яму; а калі хто скажа супраць Духа Сьвятога, ня будзе адпушчана яму ані ў гэтым веку, ані ў будучым.
А іншыя ўпалі ў добрую зямлю і далі плод: адно — сто, адно — шэсьцьдзясят, а адно — трыццаць.
умацоўваючы душы вучняў, просячы трываць у веры і што праз шмат мукаў мусім мы ўвайсьці ў Валадарства Божае.
Тыя ж пайшлі ад аблічча сынэдрыёна, радуючыся, што сталіся вартымі зьняважаньня за імя Ягонае.
І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,
Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
як засмучаныя, але заўсёды радасныя; як убогія, але многіх узбагачаем; як нічога ня маем, але ўсім валодаем.
І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць
Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне вечнае і надзею добрую ў ласцы,
Бо цялеснае практыкаваньне мала карыснае, а пабожнасьць на ўсё карысная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага.
Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.
Вось, мы шчасьлівымі называем тых, якія вытрывалі. Вы чулі пра цярплівасьць Ёва і ведаеце канец [яго] ад Госпада, бо Госпад вельмі спагадлівы і міласэрны.
Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго.
‘Ведаю справы твае, і прыгнёт, і ўбоства, хоць ты багаты, і блюзьнерствы ад тых, якія называюць сябе Юдэямі і ня ёсьць, але ёсьць сынагога шатана.
Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае ў агні, каб ты ўзбагаціўся, і белыя шаты, каб апрануўся, і каб ня выявіўся сорам галізны тваёй; і мазьзю для вачэй памаж вочы твае, каб ты бачыў.